Уладзіслаў Казлоўскі
Уладзіслаў Казлоўскі (29 чэрвеня 1896, в. Залессе Саколкаўскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Польшча — 13 лістапада 1943, Мінск; Псеўданімы: Казлоўшчык) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, паэт, публіцыст. Біяграфічныя звесткіВучыўся ў Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі. У час вучобы (1916-19) далучыўся да беларускага нацыянальнага руху. Скончыў Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1919), пасля заканчэння курсаў спрабаваў арганізаваць беларускія школы на Сакольшчыне. Вярнуўшыся ў Вільню, уваходзіў у ЦК Беларускай сялянскай партыі, быў інструктарам мінскага Беларускага нацыянальнага камітэта па арганізацыі нацыянальнага і кааператыўнага жыцця ў Ігуменскім павеце. У маі 1920 Беларускай вайсковай камісіяй накіраваны ў школу падхарунжых у Варшаве, пасля заканчэння якой прызначаны інструктарам у 1-ы батальён беларускіх стральцоў, эвакуіраваны з Мінска ў Лодзь. 3 1921 служыў у польскім войску, адначасова браў удзел у беларускім нацыянальным руху. Адзін з лідараў яго правага радыкальнага крыла. У 1930 звольніўся ў запас у званні паручніка, пераехаў у Вільню і распачаў грамадска-палітычную і літаратурную дзейнасць. У 1930-х актыўна працаваў у Вільні ў беларускіх нацыянальных арганізацыях і ўстановах. Быў сакратаром Беларускага нацыянальнага камітэта, Цэнтральнага ўрада Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. Адзін з арганізатараў і сакратар Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі (БНСП), у 1933—1937 гадах рэдактар партыйнай газеты «Новы шлях». У 1939-40 сакратар Беларускай групы дапамогі пацярпелым ад вайны пры Літоўскім Чырвоным Крыжы, у ліпені 1941 скарбнік Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Летам 1941 спрабаваў аднавіць дзейнасць БНСП, але не атрымаў на гэта дазволу нямецкіх акупацыйных уладаў. ![]() У 1941—1943 у Мінску быў рэдактарам «Беларускай газэты». У сваіх публіцыстычных артыкулах распрацоўваў ідэалогію беларускага нацыянал-сацыялізму, выступаў з антысеміцкімі матэрыяламі. На кватэры У. Казлоўскага 5 сакавіка 1943 года быў забіты Фабіян Акінчыц, праз некалькі месяцаў (13 лістапада 1943) савецкія партызаны Іван Шнігір і Канстанцін Немчык у рэдакцыі «Беларускай газэты» забілі і У. Казлоўскага[1]. У. Казлоўскі пахаваны на Кальварыйскіх могілках. Аўтар шэрагу кніг па фізічным выхаванні, паэтычных зборнікаў. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia