Уладзіслаў Пятровіч Даркевіч
Уладзіслаў Пятровіч Даркевіч (1 верасня 1934, Віцебск — 20 мая 2016, Масква) — беларускі археолаг, гісторык. Доктар гістарычных навук (1978). БіяграфіяСкончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1958). З 1959 года працаваў у Інстытуце археалогіі АН СССР. Вывучае гісторыю і культуру Сярэднявечча, міжнародныя сувязі Старажытнай Русі, старажытныя гарады. Сакратар Нацыянальнага камітэта па падрыхтоўцы міжнароднай энцыклапедыі «Ранняя гісторыя Еўропы». Даследаваў творы заходняга мастацкага рамяства XII—XIII стст., выяўленыя на тэрыторыі Беларусі — бронзавы вадалей (Гродна), касцяное наверша ў выглядзе галавы льва, які паглынае чалавека (Ваўкавыск), лыжачка для прычасці з выявай святога (Мінск), шахматныя фігуркі (Гродна, Ваўкавыск). Вывучаў шляхі з’яўлення на Русі арабскіх манет. Працы
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia