Уладзіслаў Рыгоравіч Ардзінба
Уладзіслаў Рыгоравіч Ардзінба (14 мая 1945 года, с. Ніжняя Эшэра Сухумскага раёна Абхазіі—4 сакавіка 2010, Масква, Расія) — першы прэзідэнт Рэспублікі Абхазія (1994—2004), гісторык-лінгвіст. БіяграфіяУ 1966 годзе скончыў гістарычны факультэт Сухумскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, затым аспірантуру пры Інстытуце Усходазнаўства АН СССР. У гэтым інстытуце Ардзінба працаваў да 1988 года, займаўся вывучэннем гісторыі, культуры і рэлігіі старажытных народаў Малай Азіі, у першую чаргу хатаў і хетаў. У 1985 абараніў доктарскую дысертацыю. З’яўляецца аўтарам больш за 40 навуковых прац. У 1988 выбіраецца дырэктарам Абхазскага навукова-даследчага інстытуту мовы, літаратуры і гісторыі імя Дз. Гуліа. У 1989 годзе выбіраецца дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР і становіцца сябрам прэзідыюму. У 1990 годзе выбіраецца дэпутатам Вярхоўнага Савету Абхазіі і яго старшынёй. Узначаліўшы рэспубліку, Ардзінба стаў праводзіць курс, накіраваны на рэалізацыю права Абхазіі на самавызначэнне. З пачаткам у жніўні 1992 вайсковай апэрацыі Грузіі супраць Абхазіі (Абхаскі канфлікт) становіцца старшыней Дзяржаўнага камітэта абароны і ўзначальвае абхаскі супраціў, які скончыўся 30 верасня 1993 поўнай перамогай Абхазіі. 26 лістапада 1994 Ардзінба быў абраны першым прэзідэнтам самаабвешчанай Рэспублікі Абхазіі, 3 кастрычніка 1999 — пераабраны на новы тэрмін. У 2004 з прычыны хваробы адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. В. Ардзінба меў жонку і дачку. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia