Уладзіслаў Юр’евіч Суркоў
Уладзісла́ў Ю́р’евіч Сурко́ў (руск.: Владислав Юрьевич Сурков; нар. 21 верасня 1964 года, вёска Сонцава, Ліпецкая вобласць, Расія) — расійскі дзяржаўны дзеяч, аўтар канцэпцыі «суверэннай дэмакратыі». Памочнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (з 20 верасня 2013 г.)[5][6]. Раней намеснік старшыні Урада Расійскай Федэрацыі — кіраўнік апарата Урада Расійскай Федэрацыі (2012—2013). ПаходжаннеПершыя пяць гадоў свайго жыцця Уладзіслаў Суркоў пражыў у Чачэна-Інгушскай АССР. У 1959 годзе яго маці, выпускніца Тамбоўскага педагагічнага інстытута Зоя Антонаўна Суркова (1936 г.н.) па размеркаванні была накіравана на працу школьным настаўнікам у сяло Дуба-Юрт Чачэна-Інгушскай АССР. У школе яна пазнаёмілася з настаўнікам малодшых клясаў Юрыем (пры нараджэнні — Андарбекам) Данілбекавічам Дудаевым (1942 г.н.), за якога выйшла замуж і 21 верасня 1964 г. у іх нарадзіўся сын. АдукацыяВучыўся ў Маскоўскім інстытуце сталі і сплаваў (МІСіС) у 1982—1983 гадах і тры гады — у Маскоўскім інстытуце культуры на факультэце рэжысуры масавых тэатралізаваных прадстаўленняў, але не скончыў гэтыя ВНУ. У канцы 1990-х гадоў скончыў Міжнародны ўніверсітэт у Маскве, магістр эканамічных навук. Уладальнік прафесійнага сертыфіката ў галіне сувязяў з грамадскасцю РАСО. Валодае англійскай мовай. Асабістае жыццёПершая жонка — Юлія Пятроўна Вішнеўская (прозвішча па першым мужу), у дзявоцтве Лукаянава (нар. 24 снежня 1966 года), стваральніца Музея ўнікальных лялек у Маскве, пражывае ў Лондане. Другая жонка — Наталля Васільеўна Дубавіцкая (нар. 15 снежня 1973), намеснік генеральнага дырэктара па сувязях з грамадскасцю ААТ «Група прамысловых прадпрыемстваў РКП». Да 1998 году працавала асабістым пісарам Суркова. У 1998—2006 гг. — кіраўнік фірмы «Майстэрня вытанчаных рашэнняў 21-га стагоддзя», якая спецыялізуецца на дызайне інтэр’ераў. Па афіцыйных дадзеных, за 2010 год зарабіла 85 200 000 рублёў, за 2011-ы — 125,2. Дзеці: Арцём Суркоў (1987) — сын Юліі Вішнеўскай ад першага шлюбу, быў усыноўленым Сурковым ў маленстве; у другім шлюбе ў Суркова нарадзілася трое дзяцей: Раман (2002 г.), Марыя (2004 г.) і Цімур (2010 г.). Дзяржаўная дзейнасць![]() У 1983—1985 гадах служыў у Савецкім войску, у адной з артылерыйскіх частак Паўднёвай групы войскаў у Венгрыі. У 2000-я гады міністр абароны Расіі Сяргей Іваноў распавёў, што Суркоў праходзіў тэрміновую службу ў спецназе Галоўнага разведвальнага ўпраўлення. Дадзены факт пацвердзіў таксама бацька Суркова. У 1987 годзе ўзначаліў рэкламны аддзел кіраванага Міхаілам Хадаркоўскім Цэнтра міжгаліновых навукова-тэхнічных праграмаў Фонду моладзевай ініцыятывы пры Фрунзенскім райкаме ВЛКСМ г. Масквы. Спачатку працаваў там у якасці целаахоўніка Хадаркоўскага. У 1988 годзе ўзначальваў агенцтва рынкавых камунікацый «Метапрэс». У 1992 годзе — прэзідэнт, віцэ-прэзідэнт Расійскай асацыяцыі рэкламадаўцаў. У 1991—1996 гадах займаў кіруючыя пасады ў Таварыстве крэдытна-фінансавых прадпрыемстваў «Менатэп» (якое ў той час узначальваў Міхаіл Хадаркоўскі), у далейшым — банка «Менатэп». У 1996—1997 гадах — намеснік кіраўніка, кіраўнік Дэпартаманта па сувязях з грамадскасцю ЗАТ «Распрам»; першы намеснік старшыні Савета камерцыйнага інавацыйнага банка «Альфа-Банк», з уладальнікам якога Міхаілам Фрыдманам ён сябраваў з часу сумеснага пражывання ў інтэрнаце МІСіС. У 1998—1999 гадах — першы намеснік генеральнага дырэктара, дырэктар па сувязях з грамадскасцю ААТ «Грамадскае расійскае тэлебачанне». У 1999 годзе — памочнік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Са жніўня 1999 года — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Лічыцца адным са стваральнікаў і ідэолагаў партыі «Адзіная Расія». У інтэрв’ю агенцтву Інтэрфакс 27 снежня 2011 г. пры адстаўцы з пасады намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расіі Суркоў сцвярджаў, што: "Я быў у ліку тых, хто дапамагаў прэзідэнту Ельцыну ажыццявіць мірны пераход улады. У ліку тых, хто дапамагаў прэзідэнту Пуціну стабілізаваць палітычную сістэму. ". Першым творам Суркова СМІ называлі перадвыбарчы блок «Адзінства», створаны ў 1999 годзе ў якасці процігі блоку Яўгена Прымакова і Юрыя Лужкова «Айчына — Уся Расія». Яго праектамі былі таксама стварэнне выбарчага блока «Радзіма» (2003) і «партыі ўлады» «Адзіная Расія» (2003), а таксама другой «партыі ўлады» — «Справядлівая Расія: Радзіма / Пенсіянеры / Жыццё» (2006). Адзін з натхняльнікаў праектаў «Ідучыя разам» (2000) і руху «Нашы» (2005). У 2003 годзе заявіў аб магчымым прадастаўленні Чачэнскай рэспубліцы «аўтаноміі» у складзе Расіі. З сакавіка 2004 года — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі — памочнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. У жніўні 2004 года ўвайшоў у Савет дырэктараў ААТ «АК Транснафтапрадукт», у верасні таго ж года — абраны старшынёй савета дырэктараў кампаніі[7]. З 15 мая 2008 года — першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі[8]. 3 1 снежня 2009 прызначаны кіраўніком рабочай групы «па распрацоўцы праекта стварэння тэрытарыяльна адасобленага комплексу для развіцця даследаванняў і распрацовак і камерцыялізацыі іх вынікаў». У чэрвені 2010 года ўвайшоў у склад Апякунскага савета Фонду «СКОЛКАВА». З 2010 году — сябра апякунскага савета Фонду «СКОЛКАВА». 27 снежня 2011 прызначаны намеснікам Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі. 21 мая 2012 года прызначаны намеснікам старшыні Урада Расійскай Федэрацыі — кіраўніком апарата Урада Расійскай Федэрацыі[9][10]. 9 чэрвеня 2012 прызначаны кіраўніком Урадавай камісіі па развіцці тэлерадыёвяшчання. У чэрвені 2012 Суркову даручана курыраваць сродкі масавай інфармацыі, юстыцыю, узаемадзеянне з судамі і пракуратурай, статыстыку. З 12 жніўня 2012 года па 9 верасня 2013 года — старшыня Камісіі па пытаннях рэлігійных аб’яднанняў пры ўрадзе РФ[11]. Выступіў супраць праекта закона, які забараняе дзяржслужачым валодаць нерухомасцю за мяжой. 1 мая 2013 года, выступаючы з лекцыяй у Лонданскай школе эканомікі, сцвярджаў, што следчыя СК Расіі, нягледзячы на ўзбуджаную крымінальную справу, не валодаюць доказамі аб крадзяжах у інавацыйным цэнтры Сколкава[12]. Гэты выступ, які некаторыя аглядальнікі расцанілі як ціск на следства, выкліка канфлікт са Следчым камітэтам Расійскай Федэрацыі. 7 мая 2013 года прэзідэнт Расійскай Федэрацыі крытыкаваў работу ўрада, які, па ацэнцы Пуціна, не выканаў яго даручэння нават на траціну. Рэагуючы на крытыку, Суркоў пярэчыў кіраўніку дзяржавы па шэрагу пытанняў і пры тэлекамерах спрачаўся з Пуціным. Некаторыя аналітыкі палічылі менавіта сварку з Пуціным прычынай звальнення Суркова на наступны дзень. 8 мая 2013 года звольнены Пуціным з пасады намесніка старшыні Урада Расійскай Федэрацыі — з фармуліроўкай «па ўласным жаданні». Адстаўку Суркова ацанілі як «выбітны палітычны розум Крамля», заходні друк успрыняў як удар па пазіцыях прэм’ер-міністра Дз. Мядзведзева, члены кабінета якога па меры нарастання няўдач у эканоміцы і пратэстных настрояў выбываюць з вялікай палітыкі адзін за адным. З 20 верасня 2013 года — памочнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Займаецца пытаннямі ўзаемаадносін з Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй. У маі 2014 года ў якасці памочніка прэзідэнта РФ выяжджаў у Абхазію і спрабаваў урэгуляваць ўнутрыпалітычны крызіс у Абхазіі[13]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia