Уладзіслаў Якаўлевіч Рубанаў
Уладзіслаў Якаўлевіч Руба́наў[1] (15 снежня 1952, вёска Аляксандраўка 1, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць — 21 ліпеня 1994) — беларускі празаік. БіяграфіяНарадзіўся 15 снежня 1952 года ў в. Аляксандраўка 1 Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўніка. Закончыў Аляксандраўскую васьмігодку, Слаўгарадскую СШ (1970), факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1975). З 1975 года працаваў карэспандэнтам, адказным сакратаром старадарожскай раённай газеты «Поступ Кастрычніка», з 1978 года — у аддзеле прозы часопіса «Полымя», з 1986 — загадчыкам рэдакцыі прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура». Памёр 21 ліпеня 1994 года. Пахаваны на Міханавіцкіх могілках[2]. ТворчасцьУ друку выступаў з 1972 года. Стала творчай працай пачаў займацца з 1976 г. Першая кніга выйшла ў 1981 годзе пад назвай «Вокны без фіранак». Яго аповесці («Каштаны», «Грыбавар», «Разам па жыцці») і апавяданні заснаваны на сучасным матэрыяле. Цікавілі тэмы: маральна-этычныя і сацыяльна-псіхалагічныя аспекты жыцця вёскі і горада, духоўны свет сучасніка, праблема вясковага чалавека ў горадзе. Пісьменнік адчуваў небяспеку духоўнага Чарнобыля («Замах»), імкнуўся паказаць лепшыя традыцыі сялянскага побыту, сцвярджаў высокастаноўчыя рысы характару вяскоўцаў старэйшага пакалення: працавітасць, гаспадарлівасць, любоў і прыхільнасць да зямлі і прыроды. Стварыў паэтычны вобраз Мінска ў аповесці «Каштаны». Аўтар рамана «Не аднойчы забіты». Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia