Ультраправыя, крайне правыя, радыкальныя правыя — тэрміны, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння якаснай ці колькаснай пазіцыі групы ці асобы, якія размешчаны ў правым спектры палітычнага поля. Крайне правыя палітыкі звычайна прытрымліваюцца прынцыпу супрэмасізму — пераканання, што перавага адных індывідаў і груп і непаўнавартаснасць іншых з’яўляюцца натуральнай і аб’ектыўнай рэальнасцю, што вядзе да поўнай адмовы ад канцэпцыі сацыяльнай роўнасці як нормы. Крайне правыя палітыкі часта падтрымліваюць прынцып сегрэгацыі: падзелу груп людзей, якія лічацца «вышэйшымі», і груп, якія лічацца «ніжэйшымі». Таксама для падобнага роду людзей часта характэрны антыіміграцыйныя і антыінтэграцыйныя пазіцыі ў адносінах да груп, якія лічацца ніжэйшымі і непажаданымі[1]. У найбольш радыкальных рухах можа праводзіцца палітыка прыгнёту і генацыду груп людзей на падставе іх меркаванай непаўнавартаснасці[2]:38. Ультраправая ідэалогія звычайна складаецца з аўтарытарызму, нацыяналізму, расізму і ксенафобіі[2].
↑Craig Parsons, Timothy M. Smeeding. Immigration and the transformation of Europe. Cambridge University Press, 2006. P. 18.
↑ абHilliard, Robert L. and Michael C. Keith, Waves of Rancor: Tuning in the Radical Right. Armonk, New York: M.E. Sharpe, Inc., 1999.
↑ абRodney P. Carlisle (general editor). The Encyclopedia of Politics: The Left and the Right, Volume 2: The Right. Thousand Oaks, California, USA; London, England, UK; New Delhi, India: Sage Publications, 2005. P. 693—694.
↑Roger Griffin (2005). Fascism, Totalitarianism and Political Religion (Totalitarian Movements and Political Religions) (1st ed.). Routledge. ISBN978-0415375504.
Betz, Hans-Georg and Stefan Immerfall, eds. 1998. The New Politics of the Right: Neo-Populist Parties and Movements in Established Democracies. New York: St. Martin’s Press.
Betz, Hans-Georg (1994). Radical Right-wing Populism in Western Europe. New York: St. Martins Press.
Durham, Martin (2000). The Christian Right, the Far Right and the Boundaries of American Conservatism. Manchester, England: Manchester University Press.
Durham, Martin (2002). «From Imperium to Internet: the National Alliance and the American Extreme Right» Patterns of Prejudice 36(3), (July): 50-61.