Універсітэт Парыж-Поўдзень
Універсітэт Парыж-Поўдзень (фр.: Université Paris-Sud), таксама Універсітэт Парыж ХІ — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая існавала ў 1971-2020 гадах і знаходзілася ў Парыжы. У 2020 годзе ўстанова ўвайшла ў склад новага Парыж-Саклейскага ўніверсітэта. Агульная характарыстыкаГісторыя універсітэта пачынаецца з 1940 года, менавіта тады Ірэн Жаліо-Кюры і Фрэдэрык Жаліо прапануюць Парыжскаму ўніверсітэту перанесці частку факультэтаў у прыгарад. Канчатковае рашэнне было прынята ў 1954 годзе. У 1956 годзе адкрыты Інстытут ядзернай фізікі ў Арсэ, першым рэктарам якога становіцца Фрэдэрык Жаліо. Улічваючы крытычнае становішча Сарбоны, частку факультэту навук таксама перамясцілі ў Інстытут ядзернай фізікі. Пасля майскіх падзей 1968 года Інстытут атрымлівае статус асобнага ўніверсітэта. Ва ўніверсітэце было 5 факультэтаў, а таксама інстытуты электрыкі, прамысловай інфарматыкі, механікі і аўтаматызацыі; інфарматыкі і вымярэнняў у фізіцы, хіміі; менеджменту і камерцыі і інжынерная школа. Гэтак жа ва ўніверсітэце было размешчана 111 даследчых лабараторый, задзейнічана 2 200 прафесараў-даследчыкаў. СтруктураФакультэты
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia