Універсітэт П’ера і Марыі Кюры
Універсітэт П’ера і Марыі Кюры — Парыж 6 (Université Pierre et Marie Curie або UPMC — Paris Universitas або Універсітэт Парыж 6) — французскі ўніверсітэт, асноўны праваспадкаемца факультэта прыродазнаўчых навук Парыжскага ўніверсітэта. Універсітэт П’ера і Марыі Кюры ў цяперашні час з’яўляецца самым вялікім навукова-медыцынскім комплексам у Францыі. Ён мае 180 лабараторый, большасць з якіх асацыяваны з CNRS. У 2010 годзе ўніверсітэт заняў 39 месца ў акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету. Размешчаны ў кампусе Жусье, станцыя метро «Жусье». У 2018 годзе ўвайшоў у склад новага Універсітэта Сарбона. ГісторыяГісторыя ўніверсітэта пачынаецца ў 1901 годзе, калі быў створаны факультэт прыродазнаўчых навук. Сучасны ўніверсітэт заснаваны ў 1971 годзе на базе факультэта прыродазнаўчых навук. У 1974 афіцыйна атрымлівае назву «Універсітэт П’ера і Мары Кюры». У 1990 годзе да ўніверсітэта далучаюць інстытут імя Анры Пуанкарэ, у 2001 годзе — Інстытут астрафізікі Парыжа, у 2005 годзе створаны інстытут па навучанні дактароў навук і політэхнічная школа пры ўніверсітэце. У 1946 было прынята рашэнне пабудаваць кампус ў Парыжы на месцы Ле-аль-о-вэн (фр. Les halles aux vins). Гэтае месца было абрана ў тым ліку з-за таго, што раней там размяшчалася абацтва Святога Віктора, заснаванае Гільёмам з Шампо. У 1959 годзе праходзіць інаўгурацыя кампуса і ён атрымлівае назву Жусье ў гонар французскага батаніка Антуана Ларана дэ Жусье. Планавалася пабудаваць кампус ў тры этапы для 20 000 студэнтаў, але ў пачатку 1970-х рэальная колькасць студэнтаў перавысіла на 10 000 чалавек першапачатковыя планы і было вырашана не праводзіць трэці этап. СтруктураУ склад універсітэта ўваходзяць 7 факультэтаў і 5 інстытутаў. Факультэты
Інстытуты
Вядомыя выпускнікі
Гл. таксамаЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia