Уолтэр Гілберт
Уолтэр Гілберт (англ.: Walter Gilbert; нар. 21 сакавіка 1932[1][2][…], Бостан) — амерыканскі фізік, біяхімік і малекулярны біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1980 года. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1976)[5], замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1987)[6]. Біяграфія і навуковая працаГілберт нарадзіўся ў Бостане, скончыў Гарвардскі і Кембрыджскі ўніверсітэты, пасля чаго працаваў у Гарвардскім універсітэце. У 1957 годзе пад кіраўніцтвам Абдуса Салама атрымаў доктарскую ступень, вывеў матэматычныя формулы, якія дазваляюць прадказваць рассейванне элементарных часціц. Разам з Аланам Мексемам распрацаваў новы метад секвенавання ДНК. У 1979 годзе разам з Фрэдэрыкам Сенгерам атрымаў прэмію Луізы Грос-Хорвіц. У наступным 1980 годзе разам з тым жа Сенгерам Гілберт атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі за метад секвенавання ДНК, якую яны падзялілі з Полам Бергам. Гілберт першы прапанаваў тэрмін гіпотэза «свету РНК» аб паходжанні жыцця, якую ўпершыню выказаў Карл Вёзе у 1967 годзе. Грамадская дзейнасцьУ 2016 годзе падпісаў ліст з заклікам да Greenpeace, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўрадам усяго свету спыніць барацьбу з генетычна мадыфікаванымі арганізмамі (ГМА)[7][8][9]. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia