Шэрвуд Роўланд
Франк Шэрвуд Роўланд (англ.: Frank Sherwood Rowland; 28 чэрвеня 1927, Дэлавэр, Агая, ЗША — 10 сакавіка 2012, Ньюпорт-Біч, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі за працы па ролі газападобных галагенаалканаў у спусташэнні азонавага пласта Зямлі, падзяліўшы яе з Марыа Маліна і Паўлем Крутцэнам. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1978), замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (2004)[5]. БіяграфіяШэрвуд Роўланд нарадзіўся ў невялікім мястэчку Дэлавэр (штат Агая), дзе скончыў Уэсліанскі ўніверсітэт Агая, а затым Універсітэт Чыкага, дзе таксама напісаў дысертацыю. Працаваў у Прынстанскім універсітэце, Універсітэце Канзаса і Каліфарнійскім універсітэце ў Ірвайне. Працуючы ў Каліфарнійскім універсітэце ў Ірвайне, Шэрвуд Роўленд тэарэтычна прадказаў, што арганічныя газападобныя рэчывы, вырабленыя чалавекам, пад дзеяннем сонечнай радыяцыі раскладаюцца ў стратасферы, утвараючы хлор і монавокіс хлору, якія здольныя эфектыўна разбураць малекулы азону. Ён і Марыа Маліна паказалі небяспеку ўздзеяння галагеналканаў на азонавы пласт у стратасферы[6]. Гэтыя даследаванні ініцыявалі больш шырокія даследаванні па ўздзеянні хлорафторвугляродаў, якія ўжо ў 1978 годзе былі забароненыя да выкарыстання ў аэразолях. У 1995 годзе Роўленд і Маліна атрымалі за гэтыя даследаванні Нобелеўскую прэмію па хіміі. У 1992 годзе Шэрвуд Роўленд падпісаў «Папярэджанне чалавецтву»[7]. Роўленд памёр ад ускладненняў, выкліканых хваробай Паркінсана, у сваім доме ў Каліфорніі[8]. Узнагароды
У 2007 годзе ў яго гонар названая Гара Роўленда і астэроід (9681) Sherwoodrowland . Зноскі
Літаратура
Спасылка |
Portal di Ensiklopedia Dunia