Урад (Вялікае Княства Літоўскае)

Урад (старабел.: вряд) — кіраўніцкі апарат і пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім. Складаўся з пэўнага штата службоўцаў (ураднікаў), якія беспасярэдне выконвалі функцыі дзяржаўнага і гаспадарчага кіравання ў двары і маёнтках вялікага князя, у ваяводствах, паветах, маёнтках магнатаў і інш.

Існавалі земскія (дзяржаўныя), прыдворныя, судовыя, прыватнаўласніцкія ўрады.

У Статуце Вялікага Княства Літоўскага (1588) паняцце «ўрад» выкарыстоўвалася таксама ў сэнсе суда[1].

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya