Ураднік — службовая асоба ва ўрадахВялікага Княства Літоўскага. Пасада зацвярджалася вялікім князем, ваяводамі і старостамі з абраных кандыдатаў. Пасады ўраднікаў былі пажыццёвыя або да пераходу на больш высокую пасаду. Статут ВКЛ 1588 г. забараняў займаць некалькі адміністрацыйных пасад або адначасова адміністрацыйную і судовую. Але здаралася, што буйныя феадалы займалі і некалькі пасад. У гарадах ураднікамі былі войты, радцы, лаўнікі, бурмістры і інш. Звычайна пасады ўрадніка у гарадах былі выбарнымі. Парадак заняцця пасад у гарадах у асноўным рэгуляваўся нормамі магдэбургскага права. Статут ВКЛ 1588 г. прадугледжваў павышаную адказнасць за злачынствы супраць урадніка пры выкананні імі службовых абавязкаў.
Ураднікі падзяляліся на земскіх (дзяржаўных) і прыдворных:
Земскія ўраднікі (як правіла, шляхта, што мела маёнткі на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі):
Марыскін, А. Ураднік / Аляксандр Марыскін // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 588. — ISBN 985-11-0214-8.
* Прыведзены падзел ураднікаў існаваў у 1-й палове XVIII ст. Не было аднак сталай чаргі, паводле якой урады мусілі надыходзіць. Такі парадак быў вызначаны толькі ў 1768 годзе.
1У 1768 годзе залічаны да міністраў і ўвайшлі ў склад Сената
2У 1775 годзе залічаны да міністраў і ўвайшлі ў склад Сената