Урака (каралева Партугаліі)
Урака Кастыльская (ісп.: Urraca de Borgoña, парт.: Urraca de Castela, 1186 або 1187 — 3 лістапада 1220) — каралева Партугаліі. БіяграфіяУрака была пятым дзіцем кастыльскага караля Альфонса Высакароднага і яго жонкі Элеаноры Англійскай. Яе сёстрамі былі каралева Берэнгарыя і Бланка Кастыльская, а братам — Энрыке I. Дата нараджэння Уракі невядомая, упершыню яна згадваецца ў дароўнай Альфонса бургаскаму манастыру Санта Марыя дэ лас Уэльгас ад 28 мая 1187 г. Па легендзе, інфанту жадалі выдаць замуж за Людовіка VIII, але Элеаноры Аквітанскай не спадабалася імя прынцэсы (Урака па-іспанску — «сарока»), і ў 1206 г. дзяўчына выйшла за партугальскага прынца Афонсу, які ўступіў на прастол у 1212 годзе. Кіравала сеньярыямі Торэш-Ведраш, Обідуш і Лафайнш. Памерла ў 1220 г. у Каімбры, пахавана ў манастыры Алкабаса. Дзеці
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia