Берэнгарыя Кастыльская
Берэнгарыя Кастыльская (ісп.: Berenguela de Castilla) ці Берэнгарыя Вялікая (ісп.: Berenguela la Grande) (1 чэрвеня 1180, Сеговія — 8 лістапада 1246) — каралева Кастыліі ў 1217 г. Старэйшая дачка Альфонса VIII Кастыльскага і Элеаноры Англійскай. Шлюб і дзеціУ 1197 годзе Берэнгарыя ажанілася з каралём Леона Альфонса IX, які даводзіўся яе стрыечным дзядзькам. Праз сем гадоў шлюб быў ануляваны Папам Рымскім Інакенціем III з прычыны блізкага сваяцтва. Пасля гэтага Берэнгарыя вярнулася да двара свайго бацькі. У шлюбе нарадзілася пяцёра дзяцей:
Кіраванне![]() У 1217 годзе Берэнгарыя, пасля гібелі брата Энрыке Кастыльскага, стала каралевай Кастыліі. Кіравала яна нядоўга, у тым жа годзе перадаўшы карону свайму сыну Фердынанду. Пасля гэтага яна працягвала заставацца яго саветнікам. Як гаворыць«Лацінская хроніка»: «Усе мае намеры і жаданні накіраваны на сушуканне маім сынам усялякага гонару». Берэнгарыя таксама дапамагала сыну здушыць дваранскі мяцеж, а затым арганізавала яго вяселле з высакароднай Беатрысай Швабскай. Таксама яна падтрымлівала цесныя сувязі са сваёй сястрой Бланкай. Менавіта Бланка прапанавала Фердынанду Жанну дэ Панцье ў якасці нявесты, пасля смерці яго першай жонкі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia