Уральскія пельмені
Уральскія пельмені (руск.: Уральские пельмени) — забаўляльная гумарыстычная тэлевізійная праграма, транслюецца на СТС з 2009 года. Вытворчасцю шоу займаецца творчае аб’яднанне «Уральскія пяльмені». Шоў мае высокі рэйтынг тэлеглядзення[1][2][3]. ГісторыяТворчае аб’яднанне «Уральскія пельмені» з’явілася ў 1993 годзе як каманда КВЗ. Гэта была адна з самых папулярных каманд КВЗ. У 2000 годзе яна стала чэмпіёнкай вышэйшай лігі КВЗ[4]. З кастрычніка 2009 года «Уральскія пяльмені» выпускаюць ўласнае аднайменнае гумарыстычнае шоў на канале СТС[5][6]. Творчае аб’яднанне ўдзельнічае і ў стварэнні іншых тэлепраектаў. У прыватнасці, у 2012 годзе калектыў выпусціў на канале СТС гумарыстычнае талент-шоу «Мясарупка»[7]. У 2017—2018 гадах некаторыя ўдзельнікі калектыву ўдзельнічалі ў гумарыстычным шоу «вясёлы вечар» на канале Расія-1[8]. У 2023 годзе выйшаў сітком «Мама будзе супраць»[9]. ФарматШоў «Уральскія пяльмені» складаецца ў асноўным з камічных сцэн (гумар на бытавыя і сацыяльныя тэмы, рэдка на палітыку). Гумарысты таксама выконваюць вясёлыя песні, паказваюць пародыі на вядомых асоб і тэлеперадачы, ладзяць інтэрактывы з гасцямі ў зале і імправізацыі[10]. Да 2016 года вядучым шоў быў Сяргей Нетиевский. З 2016 года праграму вядуць Максім Ярыца і Арцём Пушкін. Сцэнары гумарыстычных нумароў пішуць як самі акцёры, так і сцэнарысты[11]. АкцёрыДзеючы
Будучы
Прэмія
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia