Ураўненне Ван-дэр-ВаальсаУраўненне Ван-дэр-Ваальса — адно з першых ураўненняў стану рэальнага газу. Прапанавана Я. Д. ван дэр Ваальсам у 1873 годзе. Улічвае канечнасць аб'ёму малекул і сілы ўзаемадзеяння паміж імі. Газам Ван-дэр-Ваальса называецца такая мадэль рэальнага газу, у якой малекулы разглядаюцца як абсалютна цвердыя шарыкі з дыяметрам d, паміж якімі дзейнічаюць сілы ўзаемнага прыцягнення. Канчатковыя памеры шарыкаў азначаюць, што прымаюцца пад увагу і сілы адштурхвання паміж малекуламі рэальнага газу.[1] Для моля газу аб'ёмам V пры тэмпературы T і ціску p мае выгляд дзе R — універсальная газавая пастаянная, a і b — эксперыментальныя канстанты для кожнага асобнага газу, абумоўленыя адхіленнем уласцівасцей рэальнага газу ад ідэальнага (a ўлічвае прыцяжэнне малекул у выніку міжмалекулярнага ўзаемадзеяння, b — адштурхоўванне малекул на блізкіх адлегласцях). Пры вялікіх V (моцна разрэджаны газ) ураўненне Ван-дэр-Ваальса пераходзіць ва ўраўненне стану ідэальнага газу. Ураўненне Ван-дэр-Ваальса для адвольнай масы рэальнага газу, які мае малярная масу , . Гэта раўнанне справядліва для не вельмі моцна сціснутых газаў. Для моцна зрэджаных газаў , і ўраўнанне Ван-дэр-Ваальсане адрозніваецца ад ураўнення Мендзялеева - Клапейрона. папраўка Ван-дэр-Ваальса, абумоўленая дзеяннем сіл узаемнага прыцягнення і называецца унутраным ціскам. Унутраны ціск зваротна прапарцыйна квадрату аб'ёму пасудзіны, у якім знаходзіцца моль газу, , дзе - каэфіцыент Ван дэр Ваальса, які залежыць ад хімічнай прыроды газу[1]. Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia