Універсальная газавая пастаяннаяУніверсальная газавая пастаянная (таксама — пастаянная Мендзялеева) — тэрмін, які ўпершыню уведзены ва ўжытак Д. Мендзялеевым ў 1874 г. колькасць роўная працы пашырэння аднаго моля ідэальнага газу ў ізабарнам працэсе пры павелічэнні тэмпературы на 1 К. Агульная інфармацыяУ 1874 годзе[1][2] Д. Мендзялееў вылічыў значэнне канстанты ў ўраўненні Мендзялеева-Клапейрона (ўраўненні стану ідэальнага газу) для аднаго моля газу, выкарыстоўваючы закон Авагадра, згодна з якім 1 моль розных газаў пры аднолькавым ціску і тэмпературы займае аднолькавы аб'ём (). У некаторых навуковых колах гэтую пастаянную прынята называць пастаяннай Мендзялеева. Абазначаецца лацінскай літарай . Уваходзіць ва ўраўненне стану ідэальнага газу У Міжнароднай сістэме адзінак (СІ) універсальная газавая пастаянная роўная [3] Дж⁄(моль∙К). У сістэме СГС універсальная газавая пастаянная роўная Эрг⁄(моль∙К). Удзельная газавая пастаянная (R/M) для сухога паветра Дж⁄(кг∙К) Сувязь паміж газавымі пастаянныміУніверсальная газавая пастаянная выяўляецца праз дабытак пастаяннай Больцмана на лік Авагадра, . Універсальная газавая пастаянная больш зручная пры разліках, калі колькасць газу выражана у молях. Зноскі
Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia