Усвейка
Усве́йка, Альшанка, Усвея, Усвіж-Бук, Усвіца, Язва — рака ў Талачынскім і Чашніцкім раёнах Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Ула (басейн Заходняй Дзвіны). НазваНазве Усвея (> Усвейка) балцкага паходжання. Аснова назвы Us-ṷ- у гідронімах Усвят (возера на верхнім Падзвінні), Усвятка (рака ў верхнім цячэнні Дняпра), Усвяж (прыток бярэзінскай Гайны). Корань Us- у гідронімах Уса (два прытокі Нёмана, адзін прыток Бярэзіны), Усія (прыток Угры), Усяжа, Усая. Гэты корань звязваюць з індаеўрапейскім *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)[1][2]. Роднасны яму корань Uš- у назвах рэк Уша (прытокі Бярэзіны, Віліі, Нёмана), Ушача. Водныя назвы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні. Назва ракі Усвеі значыць «Блішчастая (рака)». Так жа сама матываваныя назвы ракі Лучоса, возера Свіцязь. ГідраграфіяПачынаецца на вышыні 221 м над узроўнем мора каля ўсходняй ускраіны вёскі Курчэўская Усвейка Талачынскага раёна, вусце за 2 км на паўднёвы ўсход ад г.п. Чашнікі. Цячэ ў межах Аршанскага ўзвышша (у паўночнай частцы) і Чашніцкай раўніны. Даўжыня ракі 116 км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,5 м³/с Агульнае падзенне ракі 94,4 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰. Асноўныя прытокі — Чарвінка і Чарнуха (справа). Вадазбор — дробнаўзгорыстая, перасечаная асушальнымі каналамі, значна забалочаная (найбольшае балота Усвіж-Бук) і аблесеная раўніна. Берагі пераважна ракі стромкія, зарослыя мяшаным лесам. Плошча вадазбору 708 км². Густата рачной сеткі 0,55 км/км². Азёры трапляюцца ў нізоўі па правабярэжжы ракі, найбольшае возера Жэрынскае. Даліна трапецападобная, шырыня яе ў высокай плыні да 0,3 км, найвялікшая 1—1,5 км. Пойма двухбаковая (шырыня 200—300 м), у нізкай плыні зліваецца з балотамі. Рэчышча ў сярэдняй і нізкай плыні звілістае і моцназвілістае, на працягу 28 км у высокай плыні каналізаванае; шырыня яго 2—5 м, у сярэдняй і нізкай плыні 6—10 м, у вусці да 28 м. Разводдзе звычайна з 3-й дэкады сакавіка да 3-й дэкады мая. Сярэдняе перавышэнне ўзроўню над межанню 2,9 м, найвялікшае 4 м. Замярзае ў 2-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Рака выкарыстоўваецца ў якасці прыёмніка меліярацыйных сістэм. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia