Усая (возера)
Уса́я — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дзіва, за 28 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Усая. Належыць да групы Ушацкіх азёр. НазваНазва Усая балцкага паходжання. Корань Us- таксама ў гідронімах Уса (два прытокі Нёмана, адзін прыток Бярэзіны), Усія (прыток Угры), Усяжа. У больш пашыраным выглядзе аснова Us-ṷ- (> Усв-) у назвах рэк Усвятка (у верхнім цячэнні Дняпра), Усвяж (прыток бярэзінскай Гайны), возера Усвят (на Задзвінні). Корань Us- звязваюць з індаеўрапейскім *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)[1][2]. Роднасны яму корань Uš- у назвах рэк Уша (прытокі Бярэзіны, Віліі, Нёмана), Ушача. Водныя назвы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні. У назве Усая корань Us- пашыраны балцкім пашыральнікам -j-, як у назвах Ілія, *Бабруя, Мярэя (-ij-, -uj-, -ej-). Назва Усая значыць «Блішчастае (возера)». ВодаапісаннеПлошча паверхні возера складае 0,32 км². Даўжыня 0,96 км. Найбольшая шырыня 0,46 км. Даўжыня берагавой лініі 2,83 км. Найбольшая глыбіня 9 м. Аб’ём вады 1,58 млн м³. Плошча вадазбору 1,5 км². Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м, пад лесам, на поўначы і поўдні вышынёй 5 м, разараныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі высокія, на захадзе зліваюцца са схіламі катлавіны. Дно выслана гліністым ілам. У сярэдзіне возера востраў. Зарастае да глыбіні 1,7 м. Возера эўтрофнае, праточнае. На паўночным усходзе ўпадае ручай, на паўднёвым захадзе выцякае ручай у возера Крывое. У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, язь, мянтуз і іншыя віды рыб. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia