Усевалад Пятровіч Радзько
Усевалад Пятровіч Радзько́[1] (24 студзеня 1937 — 1 снежня 2021[2]) — вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1985), прафесар (1990), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996). БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Шклоў (Магілёўская вобласць, Беларусь). У 1962 годзе скончыў фізічны факультэт Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта і пачаў працу ў ім. У 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1972 года займаў пасады старшага навуковага супрацоўніка, вучонага сакратара, з 1976 года загадчыка лабараторыі, з 1987 года намесніка дырэктара Магілёўскага аддзялення Інстытута фізікі акадэміі навук БССР. У 1992—2002 гадах дырэктар, з 2002 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута прыкладной оптыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[3]. Адначасова выкладаў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце і Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце[4]. З 2005 года прафесар Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы ў галіне інтэгральнай оптыкі, фізікі паўправаднікоў, па методыках і тэхналогіі стварэння кампазіцыйных асяроддзяў і суперструктур для оптаэлектронікі і інш. Прапанаваў і даследаваў новы клас планарных аптычных хваляводаў, названых гамагеннымі[3]. Аўтар больш за 140 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 26 вынаходстваў[3]. Сярод апублікаванага:
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia