Успенскі манастыр (Орша)
Успе́нскі манасты́р — праваслаўны манастыр у горадзе Орша (Беларусь). Гісторыя![]() ![]() Заснаваны ў 1631 г. як жаночы манастыр Багданам Статкевічам на паўднёва-заходняй ускраіне Оршы. Уключаў некалькі драўляных цэркваў і іншыя манастырскія пабудовы. У манастыры знаходзілася двух'ярусная брама-званіца з каменным ніжнім ярусам. Галоўны драўляны сабор згарэў у 1635 годзе. У 1655 г. у стылі барока быў узведзены каменны Успенскі сабор. У 1658 куцеінскія манахіні пераведзены ў новаадчынены Уваскрасенскі манастыр у Смаленску. Ёсць звесткі, што з Куцейна былі і першыя насельніцы Новадзявочага манастыра ў Маскве. У 1691 г. пабудавана цагляная царква Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, якая праіснавала больш двух стагоддзяў і была знішчана ў сярэдзіне 1950-х гадоў. У 1842 манастыр прылічаны да 1-га класа. Зачынены ў 1918 годзе, храм выкарыстоўваўся пад склад і вяндлярню. Успенскі сабор манастыра ізноў быў адкрыты ў час Вялікай Айчыннай вайны. У цяперашні час на месцы манастыра пабудаваны шматпавярховыя дамы. Манастыр аднавіў сваю дзейнасць у 1996 г. пры Свята-Ільінскай царкве (пабудавана ў 1880 годзе на месцы згарэлай драўлянай пачатку XVI стагоддзя), яна была цалкам адрамантавана. Быў пабудаваны новы двухпавярховы корпус для сясцёр. У 2006 г. было завершана будаўніцтва і адбылося асвячэнне Успенскай царквы манастыра. АрхітэктураУ комплекс уваходзіла некалькі драўляных цэркваў, жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Успенскі сабор уяўляў сабой крыжова-купальны трохапсідны храм. Асноўны неф і крылы трансепта былі накрыты ўзаемна перпендыкулярнымі двухсхільнымі дахамі з трохвугольнымі франтонамі на тарцах. Сяродкрыжжа ўвенчана 8-гранным глухім барабанам і масіўным грушападобным купалам з галоўкай. Сцены ўпрыгожаны прафіляванымі карнізамі, пілястрамі на вуглах. Высокія вокны з паўцыркульнымі арачнымі завяршэннямі. Франтоны завершаны галоўкамі і аздоблены патройнымі плоскімі арачнымі нішамі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia