Устылягавыя
Устылягавыя (Ustilaginaceae) — сямейства грыбоў парадку галаўнёвых грыбоў (Ustilaginales). Паразітуюць на розных органах кветкавых раслін, часцей на генератыўных[1]. АпісаннеСорусы могуць быць свабоднымі або пакрытымі перыдыем. Часта ўтрымліваюць структуры са стэрыльнага міцэлія, такія як калумела, цяжы, псеўдапарэнхіма, капіліцыяпадобныя гіфы, асобныя стэрыльныя клеткі або іх скапленні. Споры адзінкавыя, здвоеныя або ў клубочках, ступень злітаванасці якіх можа адрознівацца. Форма спор шарападобная, эліпсоідная, радзей вуглаватая. Паверхня гладкая або з разнастайнай скульптурай. Пігментацыя звычайна цёмная, але часам можа быць светлай. Прарастаюць з утварэннем фрагмабазідый, на асобных участках якіх фарміруецца неабмежаваная колькасць базідыяспор, якія звычайна размешчаны латэральна. Як фрагмабазідыіі, так і базідыяспоры здольныя да пачкавання[1]. ТаксанаміяПаводле базы даных Catalogue of Life на жнівень 2023 года сямейства ўключае звыш 740 відаў з 29 родаў[2]:
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia