Пачкаванне

Пачкаванне — тып бясполага або вегетатыўнага размнажэння жывёл і раслін, пры якім даччыныя асобіны фарміруюцца з вырастаў цела матчынага арганізма (почак). Пачкаванне характэрна для многіх грыбоў, пячоначных мохаў і жывёл (прасцейшыя, губкі, кішачнаполасцевыя, некаторыя чарвякі, абалоннікі, некаторыя жгуцікавыя, інфузорыі, спаравікі). У шэрагу жывёл — пачкаванне не даходзіць да канца, маладыя асобіны застаюцца злучанымі з матчыным арганізмам. У шэрагу выпадкаў гэта прыводзіць да ўтварэння калоній. Напрыклад, пры пачкаванні дрожджаў на клетцы ўтвараецца патаўшчэнне, якое паступова ператвараецца ў паўнавартасную даччыную клетку дрожджаў.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya