Усходняе Памор’еУсходняе Памор'е, або Гданьскае Памор'е (польск.: Pomorze Wschodnie; ням.: Pommerellen) — гістарычная вобласць на поўначы Польшчы, на беразе Балтыйскага мора і яго Гданьскага заліва. Гісторыя![]() Усходняе Памор'е ўвайшло ў склад Польскай дзяржавы ў сярэдзіне X стагоддзя, у перыяд кіравання князя Мешкі I. Пры ім у вусці ракі Вісла быў заснаваны галоўны горад гэтага рэгіёна — Гданьск. Пасля смерці польскага князя Баляслава III Крывавустага (1138 г.) Усходняя Памеранія паступова адасобілася ад астатніх польскіх княстваў, утварыўшы паў-незалежную дзяржаву з уласнай дынастыяй. У 1294 г. князь вялікапольскі Пшэмысл II далучыў да сваіх уладанняў Усходнюю Памеранію і быў абвешчаны каралём Польшчы. Пасля смерці Пржамыслава II пачалася барацьба за ўладу над польскім узбярэжжам паміж польскімі каралямі і брандэнбургскімі маркграфамі. Для адлюстравання брандэнбургскай пагрозы кароль Уладзіслаў I Лакетак у 1308 г. звярнуўся па дапамогу да Тэўтонскага ордэна. Рыцары захапілі Гданьск і заснавалі на гэтай тэрыторыі ўласную дзяржаву. Такім чынам з 1308 г. Усходняе Памор'е апынулася пад уладай Тэўтонскага ордэна. Толькі ў 1466 г., паводле Торунскага міру Усходняе Памор'е было вернута Польшчы і ўвайшло ў склад так званай Каралеўскай (ці Заходняй) Прусіі, правінцыі пад уладай польскага караля, якая аднак карыстался пераважна нямецкім правам. Пасля першага падзелаў Рэчы Паспалітай у 1772 г. большая частка Усходняга Памор'я дасталася Прусіі. Другі падзел прынёс Прускаму каралеўству Гданьск і астатнія ўсходне-паморскія тэрыторыі. У складзе Прускай дзяржавы Усходняе Памор'е ўтварала правінцыю Заходняя Прусія. У 1919 г. гэтыя тэрыторыі былі падзелены на тры часткі — германскую, польскую і вольны горад Гданьск. Падчас Другой сусветнай вайны фашысцкая Германія захапіла ўсю тэрыторыю Усходняга Памор'я, але ў 1945 г. гэты рэгіён, нарэшце, канчаткова ўвайшоў у склад Польскай рэспублікі. Радавод князёў Усходняга Памор'я
ГеаграфіяУсходняе Памор'е ляжыць у прыбалтыйскай нізіне. Асноўная рака рэгіёна — Вісла, якая ўпадае ў Гданьскі заліў. Уздоўж узбярэжжа цягнецца ланцуг невялікіх азёр. Найбуйнейшыя гарады (даныя на 2004 год):
На тэрыторыі Усходняга Памор'я захаваліся прадстаўнікі старажытнага насельніцтва польскіх прыбалтыйскіх нізін — кашубы, якія размаўляюць на ўласнай кашубскай мове. У наш час Усходняе Памор'е ўваходзіць у склад Паморскага ваяводства Польшчы. Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia