Усць-Куломскі раён
Усць-Куломскі раён (руск.: Усть-Куломский район, комі: Кулöмдін район) — муніцыпальнае ўтварэнне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расія. ГеаграфіяРаён размешчаны на поўдні Комі. Мяжуе з Корткераскім, Саснагорскім, Троіцка-Пячорскім, а таксама з гарадской акругай Ухта рэспублікі Комі, Чардынскім і Гайнскім раёнамі Пермскага края. Плошча раёна складае 26.200 км². На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Вычагда, Нем, Вясляна, Лоп’я і Пільва. ГісторыяПершыя згадкі аб населеных пунктах на месцы раёну адносяцца да XVII стагоддзя — узгадваюцца паселішчы Аныб, Усць-Кулом, Усць-Нем, Дзеравянск, Кужба і Мыелдзіна. У XVIII стагоддзі ўладамі Расійскай імперыі была арганізавана праца па злучэнні Волжскага і Паўночнадзвінскага рачных басейнаў. Канал быў адкрыты ў 1813 годзе. Раён утвораны 15 ліпеня 1929 года ў складзе тагачаснай Аўтаномнай вобласці Комі (Зыран). ДэмаграфіяНасельніцтва раёна складае 29 856 чалавек, прыкладна 80 % з якога складаюць комі. Большасць вернікаў — праваслаўныя. Адміністрацыйнае ўладкаваннеУ склад раёна ўваходзяць 22 сельскія паселішчы.
ТранспартУ раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія звязваюць адміністрацыйны цэнтр Усць-Кулом з навакольнымі паселішчамі і суседнімі раёнамі Комі. Аўтамабільныя зносіны з Пермскім краем адсутнічаюць. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia