Утрэхцкі Псалтыр
![]() Утрэхцкі псалтыр (нідэрл.: Utrechts Psalter) — помнік сярэднявечнага кніжнага мастацтва, які захоўваецца ва ўніверсітэцкай бібліятэцы Утрэхта (Нідэрланды). Агульныя звесткіУтрэхцкі псалтыр з’яўляецца выдатным помнікам кніжнага ілюстравання эпохі Каралінгскае Адраджэння. Ён быў створаны каля 820—835 гадоў у бенедыкцінскім манастыры Атвільер у Шампані і ўпрыгожаны зробленымі тушшу 166-ю ілюстрацыямі. Тэкст напісаны на лацінскай мове. Прыкладна ў гэты ж час у Атвільерскім абацтве гэтымі ж каліграфамі і мастакамі было створана і вядомае Евангелле Эбона. З 1732 года Утрэхцкі псалтыр захоўваецца ў бібліятэцы ўніверсітэта горада Утрэхт. Утрэхцкі псалтыр з’яўляецца таксама важным гістарычным помнікам, які характарызуе лад жыцця і мыслення людзей каралінгскай эпохі — у першую чаргу дзякуючы інтэрпрэтацыям-каментарам, дадзеных выкладзеным у гэтым рукапісы псалмам. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia