Уілард Міт Ромні
Уілард Міт Ромні (англ.: Willard Mitt Romney; нар. 12 сакавіка 1947[1][2][…], Дэтройт, Дэтройт) — амерыканскі палітык. Сын бізнесмена і палітыка Джорджа Ромні. Пасля заканчэння школы Міт Ромні паступіў у Стэнфардскі ўніверсітэт, дзе правучыўся два семестры. Старшыня аргкамітэта зімовай Алімпіяды ў Солт-Лэйк-Сіці (2002). Губернатар штата Масачусетс у 2003—2007 гг. Прадстаўнік буйнога бізнесу. Быў адным з прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі на выбарах 2008 года, аднак 7 лютага, пасля «супераўторка», зняў сваю кандыдатуру (на гэты момант ён меў 294 дэлегаты на партыйны з’езд, Макейн — 707 галасоў, Хакабі — 195 галасоў). Міт Ромні прадставіў на разгляд заканадаўчага органа штата біль аб распаўсюджванні ноўтбукаў XO-1 сярод усіх дзяцей штата. Член Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён (мармоны). Вядомы як мармонскі святар. У жыцці і палітыцы прытрымліваецца кансерватыўных поглядаў. Кандыдат у прэзідэнты ЗША на выбарах-2012, з’яўляецца фаварытам рэспубліканцаў. Па стану прадвыбарнай гонкі ў ЗША на 11 снежня 2011 г. перамог у абодвух праймерыз, што ладзіліся Рэспубліканскай партыяй. Другое месца па вынікам праймерыз займае кангрэсмен ад штата Тэхас, вядомы дзеяч лібертарыянскага руху, сябар Рэспубліканскай партыі Рон Пол. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia