Канстытуцыйная партыя ЗША
Канстытуцыйная партыя (англ.: The Constitution Party) — палітычная партыя ЗША . Заснавана Говардам Філіпсам у 1991 годзе, да 1999 года насіла назву Партыя падаткаплацельшчыкаў ЗША. З 2 траўня 2020 года лідарам партыі з’яўляецца Джым Клаймер, да яго быў Фрэнк Флакіджэр. Па дадзеных бюлетэня «Ballot Access News» Канстытуцыйная партыя доўгі час займала трэцяе месца сярод усіх нацыянальных палітычных партый ЗША, але ў апошнія восем гадоў яе колькасць моцна ўпала. У лютым 2012 года яе прыхільнікамі зарэгістраваліся 77 916 выбаршчыкаў (0,08 % з ліку зарэгістраваных выбаршчыкаў)[1], у той час як у кастрычніку 2008 года яе прыхільнікамі лічыліся 438 222 амерыканцы (0,44 %)[2]. У асноўным, канстытуцыяналістаў падтрымліваюць у штаце Невада, дзе яе прыхільнікамі лічыцца 56 тысяч чалавек. Найбольшага поспеху на выбарах канстытуцыяналісты дабіліся на выбарах прэзідэнта ў 2008 годзе , калі іх кандыдат Чак Болдуін сабраў 199 750 галасоў (0,15 %). Зноскі
Спасылкі
constitutionparty.com (англ.) — афіцыйны сайт |
Portal di Ensiklopedia Dunia