Уільям Хаманд
Уільям Аляксандр Хаманд (англ.: William Alexander Hammond; 28 жніўня 1828, Анапаліс (Мэрыленд) — 5 студзеня 1900, Вашынгтон) — амерыканскі ваенны медык, неўролаг. Генерал арміі Саюза. Першы амерыканскі лекар, які цалкам прысвяціў сябе неўралогіі, аўтар першага амерыканскага падручніка па неўралогіі, адзін з заснавальнікаў Амерыканскай неўралагічнай асацыяцыі, узначальваў яе ў 1882 годзе. БіяграфіяХаманд нарадзіўся ў Анапалісе і быў другім сынам медыка Джона Уізлі Хаманд і Сары Пінкні. Ён вырас у пенсільванскім Харысбергу, дзе навучаўся ў прыватных настаўнікаў. З 1844 года ён браў урокі медыцыны ў Нью-Ёрку ва Уільяма ван Бюрэна, затым навучаўся ў Школе медыцыны Нью-Ёркскага ўніверсітэта з 1847 па 1848 год. На момант выпуску яму было 20 гадоў, хаця меркавалася, што выпускнікі павінны мець узрост мінімум 21 год. У той жа час ён падаў заяву на пасаду вайсковага медыка ў войску ЗША і 3 ліпеня 1849 года быў прыняты на гэтую пасаду. Ужо на наступны дзень ён ажаніўся з Элен Нісбет, дачкой пенсільванскага адваката. На працягу 15 гадоў служыў вайсковым лекарам у войску ЗША. Удзельнічаў у войнах сіу. З 1860 года загадваў кафедрай у медыцынскім універсітэце штата Мэрыленд. Пасля пачатку Грамадзянскай вайны, вярнуўся ў войска і ў 1862 годзе быў прызначаны Генеральным хірургам паўночнікаў (1862—1864), стаўшы самым маладым на той момант Генеральным хірургам у гісторыі ЗША. У 1864 годзе асуджаны трыбуналам за злоўжыванні, звольнены з войска, беспаспяхова пратэставаў, пасля звальнення заняў ва ўніверсітэце Нью-Ёрка кафедру нервовых хвароб і псіхіятрыі. Затым працаваў у Вермонцкім універсітэце. У 1878 годзе Кангрэс аднавіў слуханні па справе Хаманда, і ў 1879 годзе быў адноўлены ў званні і ў праве насіць мундзір, без права атрымання пенсіі. Пахаваны на Арлінгтанскіх нацыянальных могілках. Навуковая дзейнасцьХаманд першым у 1870 годзе назіраў і апісаў нервовую хваробу атэтоз. Першым праводзіў доследы па прымяненні літыя пры лячэнні маніякальнага сіндрому. Свае назіранні апісаў у кнізе «The medical and surgical history of the rebellion». У 1871 годзе апублікаваў свой вядомы «Трактат аб хваробах нервовай сістэмы» (Treatise on diseases of the nervous system). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia