ФК Вялес-2020 Віцебск
«Вялес-2020» — беларускі аматарскі футбольны клуб з горада Віцебск. У 2022 годзе выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі. ГісторыяКлуб прымаў удзел у чэмпіянаце Віцебскай вобласці ў 2019 годзе пад назвай «Славянскі Вялес»[1]. У 2021 годзе клуб, са слоў галоўнага трэнера Вячаслава Акшаева, не падаваў заяўку ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі, бо змяніўся рэгламент чэмпіянату, які перашкаджаў развіццю і папулярызацыі футбола ў Беларусі. У 2022 годзе клуб заявіўся ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. У ліпені 2022 года клуб пакінуў галоўны трэнер Вячаслаў Акшаеў[2]. Па выніках сезона 2022 клуб перамог у дывізіёне Віцебскай вобласці, аднак у плэй-оф саступіў ужо ў 1/8 фіналу. У пачатку 2023 года разглядалася магчымасць запрашэння «Вялеса-2020» у лік удзельнікаў Першай лігі, аднак віцебская каманда не трапіла ў канчатковы склад. У сакавіку 2023 года «Вялес-2020» быў у папярэднім спісе ўдзельнікаў Другой лігі новага сезона[3], аднак у красавіку зняўся з розыгрышу[4]. Статыстыка выступленняўЧэмпіянат і Кубак Беларусі
Галоўныя трэнеры
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia