ФК Мільянарыяс Багата
«Мільяна́рыяс» (ісп.: Millonarios) — калумбійскі футбольны клуб з горада Багата. Гэта адзін з самых паспяховых і знакавых клубаў краіны, які з’яўляецца адным з самых папулярных не толькі ў Калумбіі, але і ў Паўднёвай Амерыцы. З моманту свайго стварэння ў 1948 годзе «Мільянарыяс» браў удзел у розыгрышы чэмпіянату Калумбіі. Галоўнымі супернікамі клуба з Багаты ёсць «Індэпенд’ентэ Санта-Фэ», «Атлетыка Насьяналь» і калійскія клубы «Дэпартыва» і «Амерыка». Свой першы тытул каманда здабыла ў 1949 годзе і паўтарыла свой поспех у некалькі наступных гадах. У той час за багатыйцаў гуляў знакаміты аргенцінскі нападнік Альфрэда Дзі Стэфана. ГісторыяУ 1937 годзе група навучэнцаў з прыватнай каталіцкай школы імя Сан-Барталамэ, якая размяшчалася ля пляцу Балівара ў гістарычным цэнтры сталіцы, пастанавіла стварыць футбольную каманду з мэтай гуляць матчы супраць каманд з іншых частак гораду. Свае першыя матчы дружына ладзіла на тэрыторыі маёнтку Ла-Мерсэд, які належаў школе ў той час. Частка ігракоў мелася назваць каманду «Уніён Хувентуд» (бел.: Моладзевы саюз), але іншая частка аддавала перавагу назве «Уніён Багатана» (бел.: Багатыйскі саюз). Ігракі вырашылі чаргаваць назву ад матчу да матчу, але, у рэшце рэшт, яны спыніліся на назве «Хувентуд Багатана», якая спалучала абодва варыянты. Цягам годам клуб набыў папулярнасць і быў запрошаны на міжнародныя гульні ў Панаму ў якасці нацыянальнай зборнай Калумбіі. На гэтых гульнях краін Цэнтральнай Амерыкі і Карыбскага басейну каманда здабыла бронзавыя медалі. У 1939 годзе за клуб гулялі тры аргенцінскія футбалісты, што стала першым выпадкам, калі замежнікі абаранялі колеры клуба з Багаты. У 1946 годзе клуб аб’яднаўся з клубам «Дэпартыва Мунісыпаль», у выніку чаго ўтварыўся «Мільянарыяс». Клуб вельмі значна скарыстаўся страйкам футбалістам у аргенцінскім футболе ў 1948 годзе, гэтак да каманды далучыліся Альфрэда Дзі Стэфана, Альфрэда Педэрнера, Нестар Росі і іншыя. Акрамя некалькіх перамог у нацыянальным першынстве «Мільянарыяс» у сакавіку 1952 года наведаў Іспанію, дзе на Сант’яга Бернабеу выгулялі мадрыдскі «Рэал» з лікам 4:2[1][2]. На думку некаторых спецыялістаў гэтая калумбійская каманда была найлепшай у свеце напачатку 1950-х гадоў. Дасягненні
Склад
КрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia