Зборная Калумбіі па футболе
Зборная Калумбіі па футболе прадстаўляе Калумбію на міжнародных спаборніцтвах па футболе з 1938 года. Каманда кантралюецца Калумбійскай федэрацыяй футбола (ФКФ)[A], якая з’яўляецца адным з 10 членаў КАНМЕБОЛ (Паўднёваамерыканская футбольная канфедэрацыя) і ўваходзіць у ФІФА. Асноўную частку хатніх матчаў зборная, якая мае мянушку «Los Cafeteros» з-за вытворчасці кавы ў краіне, гуляе на стадыёне Метрапалітана Раберта Мелендэс ў Баранкільі, чацвёртым горадзе краіны па колькасці насельніцтва. У 1945 годзе каманда ўпершыню ўдзельнічала ў чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі, але ў 1950-х гадах была выключана з ФІФА і не дапушчана да чэмпіянату свету 1954 года з-за супярэчлівай эпохі Эльдарада. Упершыню ўдзельнічала ў кваліфікацыі да сусветнага першынства ў 1958 годзе, а ў 1962 годзе дэбютавала ў фінальнай частцы, адзначыўшыся адзіным «алімпійскім голам» у гісторыі чэмпіянату (у матчы супраць СССР). Пасля гэтага не праходзіла кваліфікацыю да найбуйнейшага чэмпіянату ў свеце да 1990 года, але ў 1975 годзе дайшла да фіналу першага Кубка Амерыкі. З сярэдзіны 1980-х гадоў футбол стаў сімвалам барацьбы з адмоўнай рэпутацыяй краіны. Гэта надало яму папулярнасць і зрабіла нацыянальную зборную сімвалам нацыяналізму і гонару, а яе фанатаў вядомымі сваёй гарачынёй. 1990-я гады традыцыйна лічацца залатой эпохай зборнай у складзе якой гулялі знакамітыя Карлас Вальдэрама і Фаўстына Аспрылья. У 1990 годзе Калумбія выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету, пасля чаго таксама трапляла ў фінальныя стадыі ў 1994 і 1998 гадах, а ў 1993 і 1995 гадах займала трэція месцы ў Кубку Амерыкі. У 2001 годзе каманда здабыла свой адзіны буйны тытул, выйграўшы хатні Кубак Амерыкі, не прайграўшы ніводнага матча і не прапусціўшы ніводнага гола. У 2000-х гадах Калумбія не трапляла ў асноўную стадыю чэмпіянатаў свету, пасля чаго каманда, у складзе якой гулялі Хамес Радрыгес і Радамель Фалькаа, упершыню дайшла да чвэрцьфіналу сусветнага першынства, што стала яе найлепшым вынікам, і заняла трэцяе месца на Кубку Амерыкі ў 2016 годзе. Апроч таго, у перыяд з 2013 да 2016 года Калумбія ўздымалася на найвышэйшае ў сваёй гісторыі трэцяе месца ў рэйтынгу ФІФА. Прайшоўшы кваліфікацыю да чэмпіянату свету 2018 года, зборная патрапіла ў асноўную стадыю ў шосты раз у сваёй гісторыі. ГісторыяДоўгі час футбол у Калумбіі быў ізаляваны ад астатняга свету. Толькі ў 1936 годзе Калумбійская федэрацыя футбола стала членам КАНМЕБОЛ, а першы афіцыйны міжнародны матч зборная Калумбіі правяла праз 2 гады. Упершыню ў міжнародным турніры Калумбія прыняла толькі ў 1945 годзе — выступ на Кубку Амерыкі быў неадназначным: з аднаго боку — было пятае месца з 9 удзельнікаў (апярэдзілі такія каманды, як Балівія, Эквадор, Парагвай і Перу), з другога — выявілася відавочнае адставанне ад прызнаных лідараў — Аргенціны, Бразіліі, Чылі і Уругвая. У далейшым цікавасць да футбола ў Калумбіі падагравалася ў асноўным наймацнейшай у свеце лігай, створанай у абыход правілаў ФІФА ў канцы 1940-х гадоў. Пра інтарэсы зборнай Калумбіі тады мала хто думаў. У 1962 годзе зборная Калумбіі прыняла ўдзел у чэмпіянаце свету ў Чылі, і ў далейшым больш дзесяцігоддзя не паказвала сур’ёзных вынікаў. У 1975 годзе Калумбія дайшла да фіналу арганізаванага Кубка Амерыкі, які прыйшоў на змену чэмпіянатам Паўднёвай Амерыкі. Па суме трох матчаў калумбійцы саступілі легендарнай перуанскай камандзе. Адлік «залатога перыяду» у гісторыі зборнай Калумбіі можна весці з Кубка Амерыкі 1987 года. Тады «Кафетэрас» занялі трэцяе месца на Кубку Амерыкі. У краіне з’явіўся россып талентаў, якія надоўга сталі лідарамі нацыянальнай зборнай — Карлас Вальдэрама, Леанель Альварэс, Луіс Карлас Перэс, Рэнэ Ігіта, крыху пазней — Віктар Арыстысабаль, Оскар Кордаба, Фарыд Мандрагон, Іван Раміра Кордаба. Значная частка поспехаў зборнай Калумбіі ў канцы 1980-х, 1990-х, і першай паловы 2000-х гадоў звязаная з працай выдатнага трэнера Франсіска Матураны. Менавіта пад яго кіраўніцтвам калумбійцы выхадзілі ў фінальныя стадыі чэмпіянатаў свету 1990 (1/8 фіналу турніру) і 1994, ён жа прывёў зборную да свайго вышэйшага дасягнення — бліскучай перамозе на хатнім Кубку Амерыкі 2001. У 1994—1998 гадах са зборнай працаваў Эрнан Дарыа Гомес, вывеў яе на чэмпіянат свету ў Францыі. У 2010 годзе ён быў у другі раз прызначаны галоўным трэнерам зборнай Калумбіі. У 2011 годзе зборную ўзначальваў Леанель Альварэс, а з 2012 года галоўным трэнерам каманды з’яўляецца аргенцінскі спецыяліст Хасэ Пекерман, які пасля шаснаццацігадовага перапынку вывеў Калумбію на чэмпіянат свету 2014 у Бразіліі, дзе яна дабілася свайго найбольшага дасягнення — выхаду ў чвэрцьфінал, у якім саступіла гаспадарам турніра бразільцам з лікам 2:1. ФутбалістыЦяперашні складНаступныя 23 футбалісты былі выкліканыя на ўдзел у асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2018 года. Статыстыка прыведзена станам на 1 чэрвеня 2018 года пасля матча супраць Егіпта. Выступы на турнірахЧэмпіянат свету
Чэмпіянат Паўднёвай Амерыкі і Кубак Амерыкі
Заўвагі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia