Фагелькопскія горныя дажджавыя лясы
Фагелькопскія горныя дажджавыя лясы — экарэгіён трапічных вільготных лясоў на крайнім захадзе вострава Новай Гвінеі. Экарэгіён ахоплівае горы паўастравоў Птушыная Галава (Фагелькоп) і Бамберай[1][2][3]. ГеаграфіяЭкарэгіён ахоплівае трапічныя горныя лясы, таксама званыя хмарнымі лясамі, вышэй за 1000 метраў над узроўнем мора на паўвостравах Птушыная Галава (таксама Фагелькоп або Чэндэравасіх) і Бамберай. Найбольшая плошча рэгіёну прыпадае на Арфакскія горы і горы Тамраў на паўночным усходзе паўвострава Птушыная Галава. Меншыя ўчасткі праходзяць у гарах Факфакскіх і Кумава на захадзе паўвострава Бомберай, а таксама на ўсход у гарах малога Вандаменскага паўвострава, што абмываецца залівам Чэндэравасіх. Навакольныя перадгор’і і нізіны займае экарэгіён Фагелькоп-Аруйскіх нізінных дажджавых лясоў[4]. ФлораЛясы экарэгіёна дзеляцца на некалькі тыпаў, якія адрозніваюцца ў залежнасці ад колькасці ападкаў, вышыні над узроўнем мора і наяўных глеб. У ніжніх горных лясах пераважаюць Castanopsis acuminatissima разам з відамі роду Lithocarpus і дрэвамі з сямейства лаўровых (Lauraceae), міртавых (Myrtaceae) і іншых. На ўзвышшах пераважаюць лясы з Nothofagus moorei, пакрытыя мохамі і іншымі эпіфітамі. На найвышэйшых участках пераважаюць хвойныя родаў Dacrycarpus, Dacridium і Papuacedrus[4]. ФаўнаУ экарэгіёне пражывае 42 віды сысуноў, уключаючы сумчатых, мышыных і кажаноў. Тры віды тутэйшых сумчатых эндэмічны, а менавіта Dendrolagus ursinus, Dendrolagus mayri і Pseudocheirus schlegeli[5]. У Арфакскіх гарах жыве эндэмічны грызун Leptomys arfakensis[6]. Некаторыя віды мясцовых сысуноў знаходзяцца пад пагрозай знікнення ці маюць абмежаванае рассяленне[5]. Таксама ў экарэгіёне жыве 304 віды птушак, сем з якіх з’яўляюцца эндэмічнымі: Astrapia nigra, Lonchura vana, Amblyornis inornata, Pachycephala meyeri, Melidectes leucostephes, Melipotes gymnops, Parotia sefilata, Rallina leucospila[5]. Экарэгіён ахоплівае арэал эндэмічных птушак Заходнепапуаскага высакагор’я[7]. Запаведныя зоныАцэнка 2017 года паказала, што 11958 км², або 55 % экарэгіёна, трапляюць пад ахоўныя тэрыторыі. Каля паловы неахоўных зямель усё яшчэ пакрыта лясамі[8]. Да ахоўных тэрыторый адносяцца[9]:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia