Фазавая дыяграма

Фазавая дыяграма для вады
Фазавая дыяграма жалеза з прымешкамі вугляроду

Фазавая дыяграма — графічная выява ліній суіснавання фаз ў залежнасці ад тэрмадынамічных параметраў.

Фазавыя дыяграмы часцей за ўсе будуюцца ў залежнасці ад тэмпературы і ціску і ад тэмпературы і кампанентнага складу.

Аднакампанентныя рэчывы

Для аднакампанентных рэчываў фазавыя дыяграмы будуюцца ў залежнасці ад тэмпературы і ціску. Па правілу фаз, суіснаванне двух агрэгатных станаў, напрыклад, вадкасці і газу, задаецца на дыяграме лініяй. Суіснаванне трох фаз магчыма ў асобных кропках. Малюнак справа падае прыклад фазавай дыяграмы для вады.

Бінарныя сумесі

Для двухкампанентных рэчываў існуюць тры параметры: тэмпература, ціск і канцэнтрацыя адной з кампанент. Звычайна фазавыя дыяграмы будуюцца, адкладваючы па восі абсцыс кампанентны склад, а па восі ардынат — тэмпературу або ціск. Для Фазова діаграма сумесяў магчыма адначасовае існаванне чатырох фаз. На дыяграмах вылучаюцца вобласці аднастайнай сумесі і вобласці расслаення на фазы.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya