Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі БДУІР

Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі БДУІР
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
Заснаваны 1970
Дэкан Васіль Міхайлавіч Бондарык
Месцазнаходжанне
Адрас Мінск, Вуліца Гікалы, 9
bsuir.by/ru/fdpipo

Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі БДУІР (ФДПіПА БДУІР) — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

У красавіку 1970 года ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце было створана падрыхтоўчае аддзяленне (ПА) у мэтах павышэння ўзроўню агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi рабочай і сельскай моладзі. З мэтай далейшага ўдасканалення давузаўскай падрыхтоўкі абітурыентаў, а таксама з мэтай прафесійнай арыентацыі моладзі ў маі 1990 года ПА было рэарганізавана ў факультэт дауніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі (ФДПіПА).

Склад факультэта

Структура факультэта адрозніваецца ад стандартнай мадэлі факультэта, якая прадугледжвае падзел на кафедры. У складзе факультэт ёсць толькі адна кафедра — кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін. Таксама ў склад факультэта ўваходзіць аддзел суправаджэння прыёмнай камісіі і курсы па падрыхтоўцы да ўступных іспытаў.

Дэкагы

  • Яўген Яўсеевіч Тхароў (1971—1974)
  • Барыс Казіміравіч Галякевіч (1974—1999)
  • Галіна Фёдараўна Смірнова (1999—2011)
  • Віталь Генадзевіч Русін (2012—2017)
  • Васіль Міхайлавіч Бондарык (з 2017)

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya