Факультэт камп’ютарных сістэм і сетак БДУІР
Факультэт камп’ютарных сістэм і сетак БДУІР (ФКСІС БДУІР) — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. ГісторыяГісторыя факультэта пачынаецца з 1964 года, з факультэта аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі, які быў створаны разам з Мінскім радыётэхнічным інстытутам і які з’яўляўся папярэднікам сучаснага ФКСІС. У 1980 годзе факультэт аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі быў рэарганізаваны і падзелены на два факультэты — факультэт вылічальнай тэхнікі і факультэт аўтаматызацыі кіравання. У 1995 годзе факультэт вылічальнай тэхнікі быў перайменаваны ў факультэт камп’ютарных сістэм і сетак.[1] Падзеі 2020 годаПасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, шматлікія студэнты ўніверсітэта падтрымалі пратэсты. 26 кастрычніка па закліку Святланы Ціханоўскай яны далучыліся да агульнанацыянальнай забастоўкі. 27 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[2]. Дэкан факультэта камп’ютарных сістэм і сетак Марына Лукашэвіч адмовілася падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў свайго факультэта і напісала заяву на звальненне па ўласным жаданні[3]. Склад факультэтаФакультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры:
Дэканы
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia