Інтэрнат № 1 Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Інтэрнат № 1 Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва, размешчаны па адрасе Ленінская вуліца, 39. Пабудаваны ў канцы 1930-х гадоў з цэглы як інтэрнат педагагічнага інстытута. Будынак — помнік савецкай архітэктуры, у якім спалучаюцца класіцыстычная і канструктывісцкія прыёмы[1]. АрхітэктураЧатырохпавярховы будынак складаецца з 2 аб’ёмаў прамавугольнай формы, ступеньчата злучаных на тарцовых частках. Галоўны архітэктурны акцэнт — у месцы злучэння аб’ёмаў. Тут размешчаны галоўны ўваход з шырокай лесвіцай, над ім — балкон з ажурнай металічнай агароджай[2]. Вугал будынка на 2 і 3 паверхах вылучаны паўкалонамі з энтазісам, якія падтрымліваюць шырокі антаблемент і аб’яднаны балконам[1]. Фасады рытмічна члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з падконнымі нішамі, завершаны прафіляваным карнізам, сцяна першага паверха руставаная, астатнія гладкія. Унутраная планіроўка калідорнага тыпу[2]. Цікавыя фактыУ гэтым інтэрнаце з 1971 па 1975 год у пакоі №32 пражываў студэнт гістарычнага факультэта Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, першы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь[3] Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia