Фарасан (архіпелаг)
ГеаграфіяАрхіпелаг Фарасан знаходзіцца ў паўднёвай частцы Чырвонага мора. Складаецца з больш чым 90 астравоў. Самым вялікім з'яўляецца востраў Фарасан-эль-Кабір, які займае плошчу 398,59 км². Архіпелаг сфарміраваўся ў эпоху плейстацэна як падводнае каралавае плато. Над вадою астравы канчаткова апынуліся толькі ў галацэне. Прычым частка старажытнага плато ў нашы дні застаецца ніжэй за ўзровень мора і фарміруе падводную банку. Суша амаль цалкам уяўляе вапняковыя ўтварэнні з карставымі агаленнямі, пустэчамі і друзлымі глебамі. На архіпелаге вядзецца здабыча нафты. Клімат трапічны спякотны. Дажджы ідуць пераважна ў летнія месяцы, калі мусон прыносіць вільгаць з Індыйскага акіяна. Яна назапашваецца ў карставых пустэчах, дзякуючы чаму на астравах сустракаюцца крыніцы пітной вады. ПрыродаНа астравах архіпелага Фарасан пераважае флора, характэрная для пустыні і паўпустыні. Каля карставых пустэч, дзе запасіцца дажджавая вада, сустракаюцца зараснікі невысокіх дрэў і хмызнякоў. Наземная фаўна прадстаўлена яшчаркамі, змеямі, казуркамі, грызунамі. Астравы — важны пункт, дзе сезонна спыняюцца пералётныя птушкі. У 1825 г. на Фарасан перасяліўся статак аравійскіх газеляў. У нашы дні налічваецца каля 500 дзікіх газеляў. Яны з'яўляюцца апошнімі прадстаўнікамі свайго віда. Вельмі багатая фаўна навакольных марскіх вод. Тут налічваецца 231 від рыб, 49 відаў каралаў, 3 віды дэльфінаў. Для аховы прыроды архіпелага ў 1989 г. на Фарасане створаны запаведнік. ГісторыяАрхеалагічныя даследаванні 2009 - 2010 гг. паказалі тое, што архіпелаг Фарасан мог быць населены ўжо ў глыбокай старажытнасці. Захаваліся нагрувашчванні ракавін малюскаў, якімі харчаваліся старажытныя пасяленцы. Аднак з-за змен клімату, што прыводзілі да працяглых перыядаў засухі, людзі часова пакідалі архіпелаг. У II ст. н. э. на Фарасане месцілася рымскае ўмацаванне, пабудаванае для аховы гандлёвага шляху паміж Егіптам і Індыяй. У сярэднявеччы нешматлікае насельніцтва пакутвала ад пірацкіх рэйдаў. У XVIII - XIX стст. на астравах была ўзведзена асманская крэпасць. У 1918 г. была знойдзена нафта. У 1932 г. Фарасан увайшоў у склад Саудаўскай Аравіі. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia