Трапічны клімат![]() Трапічны клімат — тып клімата, тыповы для тропікаў. Па прынятай для клімату класіфікацыі вызначаецца як неарыдны клімат, у якім усё 12 месяцаў у годзе сярэдняя тэмпература трымаецца вышэй 18 °C (64,4 °F). Для трапічнага клімату характэрны невялікія сезонныя ваганні тэмпературы. У Паўночным паўшар’і на поўначы тропікі пераходзяць у субтропікі, на поўдні — у субэкватарыяльны пояс. Трапічны клімат падзяляецца (па ўляганнях) на два падпаясы: трапічны сухі клімат і трапічны вільготны клімат. Першы тып клімату характэрны для амаль усіх трапічных пустынь, другі — для акіянічных астравоў, якія знаходзяцца ў нізкіх шыротах. Трапічны пустынны клімат![]() Клімат сухі і гарачы. Характэрны вялікія сутачныя і гадавыя ваганні тэмпературы (каля 20 °C). Тэмпература самага халоднага месяца не ніжэй +10 °C, цёплага — ад +30 да + 35 °C. Сутачныя ваганні тэмпературы дасягаюць 40 °C. Ападкаў выпадае да 150 мм за год. Уласцівы заходнім і цэнтральным рэгіёнам мацерыкоў (пустыні Сахара, Калахары, Наміб, Атакама, большая частка Аўстраліі, паўднёвая частка Аравійскага паўвострава). Трапічны вільготны кліматКлімат цёплы і вільготны. Ваганні тэмператур адносна невялікія. Сярэднемесячныя тэмпературы ад +18 да +28 °C. Колькасць ападкаў складае 1500—2000 мм за год. Характэрны ўсходнім узбярэжжам мацерыкоў, якія абмываюцца цёплымі цячэннямі (усход Бразільскага нагор’я, Цэнтральнай Амерыкі, Антыльскіх астравоў, усход Паўночнай Афрыкі і Аўстраліі і інш.). Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia