Фарах Пехлеві
Фарах Пехлеві (перс.: فرح پهلوی, азерб.: Fərəh Pəhləvi; нар. 14 кастрычніка 1938, Тэгеран, Іран) — імператрыца Ірана, жонка шаха Махамеда Рэза Пехлеві. З трох жонак шаха яна адзіная была каранавана ў якасці імператрыцы (шахбану). Яна была першай імператрыцай, каранаванай у Іране з часоў арабскага ўварвання ў VII стагоддзі. Дзве сасанідскія імператрыцы, Барандохт і Азармедохт (каля 630 года), былі апошнімі, хто насіў гэты тытул да яе. БіяграфіяАзербайджанка з паходжання, Фарах Дыбэ (дзявочае прозвішча) нарадзілася ў сям’і афіцэра — выпускніка ваеннай школы Сен-Сір. Яе дзед па бацькоўскай лініі ў канцы XIX стагоддзя быў паслом Ірана пры двары Раманавых. Фарах была з багатай сям’і, аднак ранняя смерць яе бацькі прымусіла сям’ю пакінуць уласную вілу ў Тэгеране і пераехаць у дом да сваякоў. Адукацыю атрымала ў Тэгеране і Парыжы. У школьныя гады захаплялася спортам і была капітанам каманды па баскетболе. Пасля заканчэння ліцэя яна занялася архітэктурай і вучылася ў Ecole Speciale d’Architecture ў Парыжы. Там жа ў 1959 годзе на прыёме ў іранскім пасольстве яна была прадстаўлена шаху як адна з іранскіх студэнтак, якія вучыліся ў Францыі. Шах зрабіў ёй прапанову практычна адразу ж пасля сустрэчы. Іх вяселле адбылося 21 снежня 1959 года. Спадчыннік прастола, Рэза Пехлеві, нарадзіўся 31 кастрычніка 1960 года. Усяго ў Фарах і Махамеда чацвёра дзяцей:
Свой вольны час імператрыца Фарах прысвячала мастацтву. Фарах — высокаадукаваная жанчына, апроч азербайджанскай свабодна валодае персідскай, англійскай і французскай мовамі. Дзякуючы яе актыўнасці ў Іране адкрылася нямала музеяў. Фарах скупляла палотны такіх складаных для разумення мастакоў як Марк Ротка і Джэксан Полак. Акрамя таго, яна вярнула ў краіну і некалі вывезеныя творы нацыянальных мастакоў. Пасля смерці шаха, выгнаная імператрыца заставалася ў Егіпце на працягу амаль двух гадоў. Праз некалькі месяцаў пасля забойства прэзідэнта Садата ў кастрычніку 1981 года імператрыца і яе сям’я пакінулі Егіпет. Прэзідэнт Рональд Рэйган паведаміў імператрыцы, што яе гатовы прыняць у ЗША. Спачатку Фарах пасялілася ва Уільямстаўне (Масачусетс), але пазней купіла дом у Грынвічы, штат Канектыкут. Пасля смерці яе дачкі прынцэсы Лэйлы ў 2001 годзе яна набыла невялікі дом у Патамаку, штат Мэрыленд, недалёка ад Вашынгтона, акруга Калумбія, каб быць бліжэй да сына і ўнукаў. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia