Фасцыяліды
Фасцыялі́ды (Fasciolidae) — сямейства смактуноў, якое ўключае ў сябе паразітаў, вядомых у ветэрынарыі і медыцыне як узбуджальнікі фасцыялёзу . На 2003 год вылучаюць пяць родаў. Віды сямейства паразітуюць у печані, жоўцевым пузыры і кішачніку шэрагу млекакормячых, у т.л. чалавека. Іх жыццёвы цыкл уключае прамежкавых гаспадароў — прэснаводных малюскаў[1]. АпісаннеДарослыя смактуны даўжынёй ад 2 см для відаў роду Parafasciolopsis да 10 см, як Fasciola gigantica. Звычайна маюць ротавую і брушную прысоскі. Цэркарыі маюць гімнацэфалічную форму[2]. Кішэчнік з бакавымі адросткамі. Гермафрадыты. Яечнікі і семяннікі разгалінаваныя. Матка размешчана спераду ад яечніка, полавая адтуліна каля брушной прысоскі. Развіццё з удзелам прамежкавых гаспадароў , прэснаводных слімакоў з сямейства балацянікаў (Lymnaeidae)[3]. СістэматыкаПа дадзеных Olson et al. 2003 [4] у сямействе вылучаюць пяць родаў: Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia