Фашчаўка (Шклоўскі раён)
Фа́шчаўка[1] (трансліт.: Faščaŭka, руск.: Фащевка) — аграгарадок у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Фашчаўскага сельсавета. Першапачаткова вёска называлася Чарніца, а назва Фашчаўка ці Хвашчаўка пачала пераважаць у другой палове XVII ст.[2] ГісторыяУпершыню згадана пад 1604 годам як вёска Чарніца над ручаём Чарніцай ў Плешчыцкім войтаўстве Магілёўскай эканоміі[3]. У 1612 годзе вёскі Чарніца (пазней Фашчаўка), Княжычка (пазней Княжыцы), Крывель, Чамаданы (пазней Старыя Чамаданы) і Чална (пазней Саськаўка) вылучаны з каралеўскіх уладанняў і перададзены ва ўласнасць Аршанскага калегіума езуітаў[4]. У 1737—1754 гадах езуіты збудавалі ў Фашчаўцы вялізны мураваны касцёл[5]. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Фашчаўка апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1783 годзе ў Фашчаўцы вядомы вадзяны млын на рацэ Чарнічцы[3]. У 1960-я гады камуністычныя ўлады ўзарвалі Фашчаўскі касцёл — выдатны помнік архітэктуры барока. Вядомыя асобы
Славутасці![]() Страчаная спадчынаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia