Фаіна Іпацьеўна Вахрава
Фаіна Іпацьеўна Вахрава (кіт.: 蔣方良 — Цзян Фанлян; 15 мая 1916 — 15 снежня 2004) — першая лэдзі Рэспублікі Кітай (Тайвань) у 1978—1988 гадах. БіяграфіяНарадзілася 15 мая 1916 года пад Оршай у сям’і пуцявога абходчыка[3]. Асірацела ў раннім узросце. Вырасла ў Свярдлоўску, дзе ва ўзросце 16 гадоў, працуючы на Уралмашы, пазнаёмілася з Цзян Цзінго — сынам Чан Кайшы. Яны пажаніліся 15 сакавіка 1935 года. У снежні нарадзіўся старэйшы сын, Эрык. Год пазней пераехала з мужам у Кітай, дзе па патрабаванні свёкра былі здзейсненыя паўторныя шлюбныя цырымоніі, цяпер ужо па кітайскім абрадзе. Яна перажыла трох сваіх сыноў, якія памерлі неўзабаве ўслед за мужам. Іх адзіная дачка ў цяперашні час жыве ў ЗША. Памерла 15 снежня 2004 года. Пахавана ў прысутнасці прэзідэнта і іншых афіцыйных асоб Рэспублікі Кітай (Тайваня). Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia