Фелікс Фёдаравіч Гумен
Фелікс Фёдаравіч Гумен (нар. 28 сакавіка 1941, в. Кальцова, Амурская вобласць, РСФСР) — беларускі мастак-акварэліст, адзін з пачынальнікаў Віцебскай школы акварэлі. БіяграфіяНарадзіўся 28 сакавіка 1941 года ў вёсцы Кальцова Амурскай вобласці. Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут у 1962 годзе. У 1965—1974 гадах выкладаў у ім. Член Беларускага саюза мастакоў з 1967 года. ТвочрасцьАўтар эмацыянальна выразных, пераважна пленэрных, пейзажаў: «Сафійскі сабор у Полацку» (1967), «Наваполацк. Сонца над горадам» (1968), «Віцебскі дварок» (1975), «Ушацкія азёры» (1994), «Лагойшчына» (1995) і іншыя. Нацюрморты вылучаюцца дакладнай перадачай фактуры рэчаў, формы: «Кветкі шыпшыны» (1967), «Камбала» (1970), «Клопаты гаспадыні» (1972), «Атрыбуты мастацтва» (1974), «Дзьмухаўцы» (1982), «Нацюрморт» (1990), «Званочкі з яра» (1995) і іншыя. Для творчасці характэрны шырокая манера пісьма, сакавіты колер, кантрасты святла і ценю. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia