Феліцыян Піліп Валадковіч
Феліцыян Піліп Валадковіч (1697—1778) — царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Уніяцкі епіскап холмскі і белзскі (з 1730), епіскап уладзімірскі і берасцейскі (з 1756), мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі (з 1762). БіяграфіяПрадстаўнік шляхецкага роду Валадковічаў герба «Радван» зменены. Быў сынам менскага стольніка Дамініка Алаіза і Тэрэзы з Янішэўскіх[1]. Займаў шэраг царкоўных пасадаў, з 1753 быў каад'ютарам мітрапаліта кіеўскага Фларыян Грабніцкага, потым зрабіўся мітрапалітам. Кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі спрабаваў звінаваціць Феліцыяна Піліпа Валадковіча ў злоўжываннях, аднак Ватыкан абвясціў невінаватасць уладыкі (1770). Нягледзячы на гэта, цкаванне мітрапаліта з боку ўладаў Рэчы Паспалітай працягвалася да канца яго жыцця. Стрыечны дзед Тадэвуша Рэйтана, пасла ад Новагародскага ваяводства ВКЛ на сойм 1773-75 гг. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia