Валынскае ваяводства (1566—1795)
Валынскае ваяводства[1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага (з 1569 года ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — горад Луцк. Сімволіка![]() У ВКЛ ваяводская харугва была карычневага колеру з выявай «Пагоні» ў белым полі (або зямельнага герба — простага белага крыжа на чырвоным фоне)[2]. ГісторыяУтварылася паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) на аснове Валынскай зямлі[2]. У 1569 годзе, згодна з умовамі Люблінскай уніі, апынулася пад уладай Каралеўства Польскага. У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) паўднёва-заходняя частка Крэменецкага павета адыйшла да Аўстрыі. У 1793, па другім падзеле Рэчы Паспалітай, палова ваяводства апынулася пад уладай Расійскай імперыі. У тым жа годзе са складу Валынскага вылучылі Уладзімірскае ваяводства. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) спыніла сваё існаванне. Адміністрацыйны падзелПадзялялася на тры паветы: Луцкі, Уладзімірскі і Крэменецкі. Ваяводскі соймік праводзіўся ў Луцку, там жа склікалася паспалітае рушэнне. Павятовыя соймікі праходзілі ў Луцку, Уладзіміры і Крэменцы. Мясцовая шляхта абірала шэсць паслоў на Сойм Рэчы Паспалітай. УраднікіУ Сенаце Рэчы Паспалітай Валынскае ваяводства мела двух свецкіх прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна, а таксама духоўнага — біскупа. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia