Фернанда Труэба
Фернанда Радрыгес Труэба (ісп.: Fernando Rodriguez Trueba; нар. 18 студзеня 1955, Мадрыд, Іспанія) — іспанскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, акцёр. БіяграфіяФернанда Труэба, скончыўшы факультэт грамадскіх навук, працаваў крытыкам у шэрагу перыядычных выданняў, у прыватнасці, у «El País» і іншых. Пазней заснаваў уласны часопіс «Casablanca». Паралельна здымаў кароткаметражныя стужкі, пакуль у 1980 годзе не дэбютаваў на вялікім экране стужкай «Ópera prima», цёпла сустрэтай крытыкай. У гэтай карціне адчуваюцца ўласцівыя для яго стылю змешванне цяжкіх, часам жудасных знешніх абставін і цёплага, нават сарданічнага гумару. З пачатку кар’еры працаваў з прадзюсарам Андрэсам Вісентэ Гомесам, праз час пачаў супрацоўнічаць са сваім малодшым братам Давідам, але і сам часта выступае прадзюсарам, а таксама сцэнарыстам і акцёрам у сваіх фільмах. Вядомы сваім нетрывіяльным выказваннем на цырымоніі ўручэння «Оскара» за найлепшы замежны фільм у 1994 годзе: «Калі б я верыў у Бога, то падзякаваў бы Яму. Але я веру толькі ў Білі Уайлдэра, і таму выказваю яму сваю ўдзячнасць». У верасні 2012 года на 60-м юбілейным кінафестывалі ў Сан-Себасцьяне Фернанда Труэба быў узнагароджаны «Сярэбранай ракавінай найлепшаму рэжысёру» за фільм «Мастак і яго мадэль». Аўтар кнігі «Мой кінаслоўнік». Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia