Фолаўт (тэлесерыял)

Фолаўт
англ.: Fallout
Жанр alternate history television series[d], постапакаліптычны тэлесерыял[d], science fiction Western[d] і навуковая фантастыка на тэлебачанні[d]
Заснавана на Fallout[d]
Сцэнарыст
Рэжысёр
У ролях
Кампазітар
Краіна
Мова англійская і амерыканскі варыянт англійскай мовы
Колькасць сезонаў 1
Колькасць серый 8
Вытворчасць
Выканаўчы прадзюсар Джонатан Нолан[d], Lisa Joy[d], Geneva Robertson-Dworet[d] і Todd Howard[d]
Аператар
Працягласць серыі 60 хв.
Студыя Bethesda Game Studios, Bethesda Softworks і Amazon MGM Studios[d]
Трансляцыя
Тэлеканал Prime Video[d]
На экранах 10 красавіка 2024[1]
Спасылкі
primevideo.com/detail/0H…
IMDb ID 12637874

«Фолаўт» (англ.: Fallout) ― амерыканскі постапакаліптычны[en] драматычны тэлесерыял, створаны сумесна Жэневай Робертсан-Дворэт[en] і Грэмам Вагнерам[2] і распрацаваны Лізай Джой[en] і Джонатанам Ноланам[en] праз іх прадзюсарскую кампанію «Kilter Films» для «Amazon Prime Video[en]». Ён заснаваны на франшызе ролевай відэагульні[en], якая створана «Interplay Entertainment[en]», а цяпер належыць «Bethesda Softworks».

У 2020 годзе «Amazon» набыў правы на вытворчасць ігравога экшан-праекта, і ў ліпені гэтага года было абвешчана аб шоу, а да вытворчасці «Kilter Films» далучыліся «Bethesda Game Studios» і «Bethesda Softworks». Жэнева Робертсан-Дворэт і Грэм Вагнер з’яўляюцца сааўтарамі і выступаюць у якасці выканаўчых прадзюсараў, сцэнарыстаў і сашоуранераў[en]. Нолан паставіў першыя тры эпізоды. Прадзюсар «Bethesda Game Studios» Тод Ховард[en], які рэжысіраваў розныя гульні ў серыі, разам з Джой і Ноланам стаў выканаўчым прадзюсарам. Дуэт Жэневы Робертсан-Дворэт і Грэма Вагнера быў наняты ў якасці шоуранераў серыяла ў студзені 2022 года, а Уолтан Гогінс[en] і Эла Пернэл[en] прайшлі кастынг у лютым і сакавіку адпаведна.

Прэм’ера «Фолаўт» адбылася на «Amazon Prime Video» на 10 красавіка 2024 года[3].

Зноскі

  1. а б https://deadline.com/2024/04/fallout-tv-series-premiere-date-westworld-creators-video-game-trailer-1235580537/ Праверана 8 красавіка 2024.
  2. Moreau, Jordan. 'Fallout' Trailer: Video Game Show Exits the Vault With Nuclear Bombs, Deformed Monsters and Post-Apocalyptic Wastelands (1 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2023. Праверана 12 снежня 2023.
  3. 'Fallout' TV Series Based On Games Gets New, Earlier Premiere Date On Prime Video. Deadline Hollywood (8 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2024. Праверана 9 красавіка 2024.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya