Амерыканскі варыянт англійскай мовы (American English) - гэта адзін з дыялектаў англійскай, які распаўсюджан пераважна ў ЗША. Фактычна з'яўляецца альтэрнатыўнай нормай літаратурнай англійскай мовы падобна як тарашкевіца ў Беларусі, бо на амерыканскім дыялекце англійскай выдаецца літаратура, афіцыйныя дакументы, ідзе трансляцыя радые- і тэлеканалаў. Навучэнне англійскай мове ў Беларусі звычайна вядзецца з апорай на брытанскі варыянт (у навучальных установах з лінгвістычным ухілам могуць разглядацца адрозненні амерыканскага і брытанскага варыянтаў). Але амерыканская англійская з'яўляецца стандартам у шоу-бізнесе, калі, напрыклад, беларускія (і ня толькі) музычныя гурты спяваюць на англійскай. На сучасным этапе сціраецца мяжа паміж брытанскім і амерыканскім варыянтамі па прычыне распаўсюджаннасці апошняга ў тым ліку і ў Вялікабрытаніі.
Граматычныя асаблівасці амерыканскага дыялекту
Нярэдка замест перфектнай (завершанай) формы цяперашняга часу (Present Perfect) выкарыстоўваецца простая форма прошлага часу (Past Simple): He just finished reading замест He just finished reading (Ен толькі што скончыў чытаць). Такім жа чынам амерыканцы пазбягаюць карыстацца і завершанай формай прошлага часу: After I went out I phoned him замест After I had gone out I phoned him (Пасля таго як я выйшаў, я патэлефанаваў яму)[заўв 1].
Існуюць і амерыканскія варыянты 3-й формы (альбо прошлага дзеепрыметніка) няправільных дзеясловаў:
Фанетычныя адрозненні амерыканскага варыянту англійскай ад брытанскага
Такіх адрозненняў няшмат, таму носьбіты англійскай з ЗША і Вялікабрытаніі добра разумеюць адно аднаго. Калі пазбегнуць параўнання розных мясцовых дыялектаў, напрыклад, англійскай мовы Тэхаса з гаворкай графства Кент, то можна вылучыць тры асноўных адрознення. У амерыканскай англійскай літара "а" (эй) паміж дзвумя зычнымі заўжды чытаецца як "ӕ" (нешта сярэдняе паміж "э" і "я"), а брытанскі вырыянт патрабуе вымаўлення гэтай літары ў словах glass (шкло), fast (хуткі, хутка), dance (танец, танчыць) працяглым гукам "а". Літара "о" паміж дзвумя зычнымі чытаецца кароткім гукам "о" брытанцамі і працяглым гукам "а" амерыканцамі. Таму словы God (Бог) i guard (ахова) гучаць у амерыканскай англійскай аднолькова. Зычная "r" на канцы слова ці перад іншай зычнай (напрыклад у слове morning (раніца)) звычайна ня чытаецца ў брытанскім дыялекце і можа вымаўляцца ў амерыканскім.
Арфаграфічныя адрозненні амерыканскай англійскай ад брытанскай
Амерыканскі правапіс фактычна з'яўляецца спрошчаным варыянтам класічнага брытанскага. Асноўныя адрозненні можна адлюстраваць у табліцы:
Лексічныя адрозненні амерыканскага і брытанскага варыянтаў англійскай мовы
Існуе невялікая колькасць слоў і выразаў, якія маюць розныя значэнні у абодвух дыялектах:
Амерыканізм
Брытанскі варыянт
to table - адкласці (справу) да больш прывабнага часу
to table - вынесці (справу) на абмеркаванне
homely - праставаты, няпрывабны
homely - просты, натуральны
elevator - як правіла "ліфт"
elevator - як правіла "элеватар"
frontier - ускраіна ЗША
frontier - мяжа, граніца (увогуле)
meter - метр
meter - вымяральнік
vest and pants - дзелавы касцюм
vest and pants - майка і штаны (альбо шорты)
it bombed - гэта быў поўны правал
it went like a bomb - гэта (справа) мела вялізарны поспех
Але асноўная маса адрозненняў гэта выкарыстанне розных слоў у адным значэнні. Пры гэтым трэба памятаць, што многія носьбіты англійскай за межамі Вялікабрытаніі і ЗША разглядаюць гэтыя адрозненні як сінонімы, не проціпастаўляючы іх.
↑У брытанскім варыянце англійскай выкарыстанне артыклю the са словамі hospital (бальніца), school (школа), university (універсітэт), prison (турма) і некаторымі іншымі мяняе сэнс сказа: He is in hospital - Ен ляжыць у бальніцы; He is in the hospital - Ен знаходзіцца ў будынку бальніцы (каб наведаць кагосьці)[3]