Форма дзяржаўнага кіравання![]() Сіні — прэзідэнцкія рэспублікі, поўнае кіраванне прэзідэнта выканаўчай уладай, прэзідэнт з'яўляецца кіраўніком урада Зялёны — прэзідэнцкія рэспублікі, але выканаўчая ўлада прэзідэнта залежыць ад парламента Жоўты — змяшаныя рэспублікі (паўпрэзідэнцкія, парламенцка-прэзідэнцкія, прэзідэнцка-парламенцкія) — урад падсправаздачны парламенту і прэзідэнту, парламент уплывае на выбар кіраўніка ўрада прэзідэнтам Аранжавы — парламенцкія рэспублікі, парламент фарміруе ўрад Чырвоны — парламентарныя канстытуцыйныя манархіі, парламент фарміруе ўрад, а манарх не мае рэальнай улады Ліловы — канстытуцыйныя манархіі, у якіх манарх мае рэальную ўладу, часта (але не заўсёды) пры слабым парламенце Фіялетавы — абсалютныя манархіі Карычневы — рэспублікі, у якіх вядучая роля адной партыі замацавана канстытуцыяй Аліўкавы — дзяржавы, дзе не існуе асноўнага закона датычна ўрада Шэры — дзяржавы, якія не падыходзяць ні пад адно з вышэй прыведзеных вызначэнняў *Гэта карта паказвае формы кіравання de jure, а не de facto *Некаторыя дзяржавы, якія па канстытуцыі з’яўляюцца шматпартыйнымі, з дэмакратычнай працэдурай фарміравання ўлады, могуць ацэньвацца як аўтарытарныя, з дамінаваннем выканаўчай улады Форма дзяржаўнага кіравання характарызуе арганізацыю дзяржаўнай улады, сістэму вышэйшых дзяржаўных органаў, а таксама парадак іх утварэння, узаемаадносіны паміж імі і грамадзянамі. Форма кіравання нараўне з формай дзяржаўнага ладу і палітычным рэжымам характарызуюць форму дзяржавы. У розных перыядах гісторыі форма кіравання мела розны сэнс. Так, у аграрным грамадстве значэнне формы кіравання зводзілася толькі да азначэння таго, якім чынам замяшчаецца пасада кіраўніка дзяржавы — у парадку ўспадкоўвання або шляхам выбараў. Па меры раскладання феадалізму і пераходу да індустрыяльнага грамадства, які суправаджаўся паслабленнем улады манархаў, з'яўленнем і ўмацаваннем народнага прадстаўніцтва, формы кіравання сталі ўзбагачацца. Найбольшую значнасць набыла не тое, спадчынны або выбарны кіраўнік дзяржавы ў краіне, а тое, як арганізуюцца адносіны паміж кіраўніком дзяржавы, парламентам, урадам, як узаемна ўраўнаважваюцца іх паўнамоцтвы, — словам, як уладкаваны падзел улад. Такім чынам, форма кіравання паказвае:
Пры гэтым неабходна адрозніваць паняцце «палітычны рэжым» ад паняцця «форма кіравання». Палітычны рэжым хутчэй сацыялагічная характарыстыка дзяржавы, якая характарызуе ў большай ступені ўзаемаадносіны з нагоды адчужэння і пераходу ўлады ў дзяржаве, а форма кіравання апісвае, як фарміруюцца органы дзяржаўнай улады (хутчэй з пункту гледжання працэсуальных момантаў), і як гэтыя органы ўзаемадзейнічаюць адзін з адным. Розныя формы дзяржаўнага кіраванняЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia